Гальвін
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гальвін (Гайльвін, Гельвін) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Гальвін, Гайлвін, Гайлавіна або Гельвіна (Galvin, Gailwin[1], Geilawina[2], Gelwina[2]) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова -гайл- (-гал-, -гел-) (імёны ліцьвінаў Відзігайла, Інгела, Монтгайла; германскія імёны Widigail, Ingeila, Montigel) паходзіць ад гоцкага і бургундзкага gails 'жвавы, свавольны, ганарысты', а аснова -він- (імёны ліцьвінаў Бутвін, Монтвін, Радавін; германскія імёны Butwin, Mondawin, Radowin) — ад гоцкага wins 'сябар'[4].
Германскае паходжаньне імя Гелавін сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[5].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Gedemyn Gelwyn (1540 год)[6]; Jan Pawłowicz Mowgird z Gajlwin (1690 год)[7]; Zophia Gałowinowa (1701 год)[8]; Marianna Galwin (1815 год)[9]; Jerzy Galwinowicz (1827 год)[10]; Jan Aloizy Galwiniewicz (1839 год)[11].
Remove ads
Носьбіты
Гальвіновіч (Galwinowicz) — прозьвішча, гістарычна зафіксаванае на тэрыторыі цяперашняй Летувы[12].
У Эйшыскай парафіі існавалі вёска і фальварак Гальвінішкі (Galwiniszki)[13].
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads