Гасьцейка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гасьцейка, Госьцік — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Гасьціка або Касьціка, пазьней Гестка (Gasticho[1], Casticho, Gestke[2]) — імя германскага паходжаньня[3][4]. Іменная аснова -гаст- (-каст-, -гест-) (імёны ліцьвінаў Гестар, Каштарт, Гаштольд; германскія імёны Gaster, Kastert, Gastald) паходзіць ад гоцкага і германскага gasts 'госьць, вандроўнік'[5]. Такім парадкам, імя Гасьцейка (Госьцік, Осьцік) азначае «вандроўнік»[4].
Імя Госьцек (Гостэк) гістарычна бытавала ў Польшчы: Gostek filius Zulence (1218 год)[6], Gostek (1273 год)[7].
У Прусіі бытавала імя Гесьцека (Есьціка): Gesteke (1361 год), Jestico (1363 год)[8].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Hoisteike (26 траўня 1390 году)[9]; domino Hostheyko Rymtholthovycz (28 верасьня 1449 году)[10]; Nos Lodwig [s] Hosticowicz palatinus Trocensis, generalis marschalcus terrae Lithuania (7 ліпеня 1473 году)[11]; Krzysztof Lutkowicz Hosteyko (20 кастрычніка 1655 году)[12]; воевода Троцкий панъ Грегорий Станиславовичъ Гостиковичъ (12 кастрычніка 1533 году)[13]; Jerzy Hosteyko (29 лютага 1662 году)[14].
Remove ads
Носьбіты
- Госьцек — сьведка наданьня Конрада I Мазавецкага, зробленага ў 1218 годзе
- Гасьцейка — літоўскі баярын з Расенаў, які ў 1390 годзе засьведчыў умову з Тэўтонскім ордэнам
- Крысьцік Госьцік (Осьцік) (каля 1363—1442) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, кашталян віленскі; меў сыноў Радзівіла, Станіслава (Станьку), Мікалая (Міцьку) і Барталамея (Бартку), пачынальнік роду Госьцікавічаў (Осьцікавічаў)
- Крыштап Люткавіч Гасьцейка — літоўскі шляхціч, які падпісаў Кейданскую унію
- Панталеон Гастыка — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, канюшы вількамірскі ў 1699 годзе[15]
- Уладзіслаў Гасьцейка — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, стольнік вількамірскі ў 1709 годзе[16]
Госьцік (Goscik) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[17].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads