Гаціла

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Гаціла, Гадзіла (Адзель) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Гадала, Геціла, Адзіла або Адзела, пазьней Гатэль (Hadala, Hetilo, Adila[1], Adela, Hattel[2]) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова -гад- (-ад-, -ат-) (імёны ліцьвінаў Ядвіга, Гатман, Бернат; германскія імёны Hadwig, Hadoman, Bernat) паходзіць ад гоцкага *haþus[4], германскага hathu 'бой'[5].

У Польшчы адзначаецца прозьвішча Ядэла (Jadełło)[6].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: viginti homines tributarios… undecimus Hodzilo (1461 год)[7]; а Годила Кохутевича… а Годила Митевича… а Годела Худиновича (5 ліпеня 1507 году)[8]; на село з людми Годиловичи у Чичерску[9], села з людми в Чичерскои волости на имя Годилович[10] (22 верасьня 1511 году); светъковъ: Ивана Гатиловича, боярына пана старосты жомойтъского (травень 1536 году)[11]; людей моихъ Данила Туровича а Куцука Гатиловича… Куцукъ Гатиловичъ (12 лістапада 1541 году)[12]; подданые… Омелянъ, Семенъ, Иванъ Годиловичи (21 студзеня 1636 году)[13]; Adzielewicz (1662—1690)[14]; Hadziłuny (1744 год)[15]; Wasyl Mikołaj Haciło (1814 год)[16].

Remove ads

Носьбіты

На гістарычнай Рэчыччыне існуе вёска Гадзілавічы.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads