Ютэль

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ютэль (Юдэль), Ятыла, Ядэла (Ёдэль) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Юціла або Юдзіла, пазьней Юдэль (Jutilo, Judila, Judel[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -ют- (-юд-, -ят-) (імёны ліцьвінаў Вілят, Даўят, Карыят; германскія імёны Wiliatus, Dowyatt, Cariatto) паходзіць ад гоцкага iuþa, старагерманскага joþ 'дзіцё, народзінец, нашчадак'[3].

У Прусіі бытавала імя Юдэл (Ятэл): Jotell (1383 і 1398 гады)[4], Judel (1419 год)[4].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Ego quidem nobilis Voydzyvyl Jathylovycz Chonyevyęz (1486 год)[5]; Juodel Judkun (20 лістапада 1604 году)[6]; Bierciuk Jutelewic (26 лютага 1619 году)[7]; Stanislaw Jodelewicz (6 ліпеня 1650 году)[8]; Jutela (1671—1681 гады)[9].

Remove ads

Носьбіты

  • Юдэль Юдкун — селянін Упіцкай воласьці, які ўпамінаецца ў 1604 годзе
  • Берцюк Ютэлевіч — геранёнскі мешчанін, які ўпамінаецца ў 1619 годзе
  • Станіслаў Ёдэлевіч — сьвятаазёрскі мешчанін, які ўпамінаецца ў 1650 годзе

Юдэлі (Judel) — прыгонныя з ваколіцаў Майшаголы, якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[10]

Ёдылі (Jodyl) — прыгонныя з ваколіцаў Малятаў, якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[11]

Ядэлы (Jodeło, Jodełło) — прыгонныя з ваколіцаў Даўгелішкаў і Сьвянцянаў, якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[12]

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads