Гедзівід

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Гедзівід (Кедзівід, Гедвід, Кедвід) — мужчынскае імя.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Геда (Geda) і Від (Wid) — імёны германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -гед- (-гад-, -гід-) (імёны ліцьвінаў Гедзень, Гедвін, Гедмонт; германскія імёны Gedenus, Gedovin, Gadamundus) паходзіць ад старагерманскага gidd- 'пыхлівы, ганарысты', ісьляндзкага geð 'нораў, тэмпэрамэнт'[2] або гоцкага gadiliggs 'сваяк, родзіч'[3], а аснова -від- (імёны ліцьвінаў Відмунд, Мельвід, Торвід; германскія імёны Widmund, Melvid, Torvid) — ад гоцкага wida 'повязь, злучэньне, моцнасьць' або ад гоцкага і германскага widus 'дрэва'[2]. Такім парадкам, імя Гедзівід азначае «пыхлівы моцаю»[4]. Адзначалася старажытнае германскае імя Withgitha (With-githa)[5].

Паходжаньне імя Гедзівід ад складаньня германскіх імёнаў Geddo і Wido сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[6].

У ваколіцах Русі (Прусія) адзначалася прозьвішча Giedwitte[7].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Гетвиду чоловек (1413—1424 гады)[8]; Кедивиду два чоловека[9], Кгедвидъ[10] (1440—1492 гады); Можеико Кедвид… Можеико Кгедвид (1537—1538 гады)[11]; в полю в Кгедвидах (15 лістапада 1597 году)[12]; Stefan Giedwid[13], Augustyn Giedwid[14] (1621 год); Krzysztof Giedwid (1667 год)[15]; Mathiasz Giedwid (1690 год)[16].

Remove ads

Носьбіты

Гедвіды — літоўскі шляхецкі род[18].

Гедвідзь (Giedwidź) — прозьвішча, гістарычна зафіксаванае на тэрыторыі цяперашняй Летувы[19].

Глядзіце таксама

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads