Гермін

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Гермін (Гірмін, Герамін) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Гермін (Germinus, Germin[1]) і Мінгер (Minger[2]) — імёны германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова -гер- (-гар-, -гір-) (імёны ліцьвінаў Гералт, Гермонт, Бутгер; германскія імёны Gerolt, Geromont, Butger) паходзіць ад стараісьляндзкага geirr, стараверхненямецкага gēr 'дзіда'[4], а аснова -мін- (-мен-) (імёны ліцьвінаў Мінят, Асьміна, Гальмін; германскія імёны Miniatus, Osminna, Galmin) — ад гоцкага minan 'менаваць, памятаць, любіць'[5], minthi 'памяць'[6].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Germin (Giermin, Girmin)[7].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: у Кгирминишках (13 жніўня 1533 году)[8]; землю Кгирминишъску (7 лістапада 1533 году)[9]; з села Кгирминович (23 сьнежня 1596 году)[10]; Anna Giermin (1779 год)[11]; pustosz Girminiszki… wsie… Girminie (1782—1783 гады)[12]; Parafia Połuska… Girminie, wieś do Ciuństwa Wileńskiego należąca (1784 год)[13].

Remove ads

Носьбіты

  • Плятон Герміновіч (Platon Gierminowicz) — праваслаўны сьвятар у Наройках у 1878—1896 гадох[14]
  • Юзэф Герміновіч (Józef Gierminowicz) — праваслаўны сьвятар у Сямятычах у 1878—1896 гадох[15]
  • Салямэя Гераміновіч — уладальніца зямлі ў Гарадзенскай губэрні на 1890 год[16]

Глядзіце таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads