Мінят
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мінят (Мінют) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Мінят або Мінёт (Miniatus, Miniott[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -мін- (-мен-) (імёны ліцьвінаў Альмін, Асьміна, Гальмін; германскія імёны Almin, Osminna, Galmin) паходзіць ад гоцкага minan 'менаваць, памятаць, любіць'[3], minthi 'памяць'[4], а аснова -ют- (-ят-) (імёны ліцьвінаў Ютэль, Даўят, Карыят; германскія імёны Jutilo, Dowyatt, Cariatto) — ад гоцкага iuþa, старагерманскага joþ 'дзіцё, народзінец, нашчадак'[5].
Адпаведнасьць імя Мінят германскаму імю Miniatus сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонда Шмітляйна, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[2].
У Прусіі бытавала імя Мінат: Mynothe (1387 год)[6], Mynotte (1399 год)[6], Minate[6].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Миньяту семъица (1440—1492 гады)[7]; Сенко Мин’ятович… Павел Мин’ятович (XVI ст.)[8]; в Жомоитиском повете у Ясвоинскои волости тридцат чоловеков куничников на имя… Минята (26 студзеня 1516 году)[9]; Семашко Минятович… Степан Минятович (1537—1538 гады)[10]; Piotr Miniatowicź (12 кастрычніка 1561 году)[11]; Jan Miniat (17 лістапада 1725 году)[12]; Barbara Helena Miniatt (1758 год)[13]; Antoni Miniat (9 лютага 1791 году)[14].
Remove ads
Носьбіты
- Мінят — літоўскі баярын, які атрымаў наданьне а вялікага князя Казімера
- Войцех Юр’евіч, Войцех Янавіч, Ян і Марк Тамашавічы Мінятовічы — расенскія зямяне, якія ўпамінаюцца ў 1599 годзе[15]
Міняты (Miniato) гербу Лебедзь і Мінюты (Miniuto) — літоўскія шляхецкія роды зь Вільні[16].
Міняты (Miniato) — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[17].
Міньяты — літоўскі шляхецкі род[18].
На гістарычнай Лідчыне існуе вёска Мінюцеўка.
Remove ads
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads