Гайлімін
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гайлімін (Гальмін, Гельмін) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча Гольмін.
Remove ads
Паходжаньне
Гелемін, Гельмін або Гальмін, пазьней Гальмэн, Галамін або Гайлімін (Geleminus[1], Gelminus[2], Galmin[a][3], Galmen[4], Galamin, Gaillemin[5]) і Мінігель або Мінгель (Minigelus[6], Mengel[7]) — імёны германскага паходжаньня[8]. Іменная аснова -гайл- (-гал-, -гел-) (імёны ліцьвінаў Відзігайла, Інгела, Монтгайла; германскія імёны Widigail, Ingeila, Montigel) паходзіць ад гоцкага і бургундзкага gails 'жвавы, свавольны, ганарысты'[9], а аснова -мін- (-мен-) (імёны ліцьвінаў Мінят, Альмін, Асьміна; германскія імёны Miniatus, Almin, Osminna) — ад гоцкага minan 'менаваць, памятаць, любіць'[10], minthi 'памяць'[11]. Такім парадкам, імя Гайлімін азначае «жвавы думкамі» (тое ж, што і імя Мінігайла)[12].
У Прусіі бытавала імя Гайлімін: Gaylemynne (1360 год)[13].
У Польшчы адзначаецца прозьвішча Гальміновіч (Golminowicz)[14].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Geilemin Nadaps sone (6 чэрвеня 1409 году)[15]; Jorge Gailemynne (16 чэрвеня 1409 году)[16]; Galeminne (16 чэвреня 1409 году, 21 чэрвеня 1409 году)[17]; Stanislaus dictus Golmin (17 студзеня 1413 год)[18]; Поилыминъ (1431—1432 гады, перапісанае ў 1543—1547 гадох)[19]; Herr Golymyn Hauptmann zu Welun (17 жніўня 1432 году)[20]; Гоільеминова Надо’вича [печать][21], Goylimin Nadobowicz[22] (15 кастрычніка 1432 году); Golymini capitanei Samagittiae [sigilla][23] (20 студзеня 1433 году); Кгоилиминъ Надобьевъ[24], Golimyn capitanues Samagittiae[25] (27 лютага 1434 году); Кгойлиминъ (1434—1437 гады, перапісанае ў 1543—1547 гадох)[19]; Golymyn, Goleminne[26]; шесть чоловековъ под Кгоилиминомъ[27], земля Кгоилиминова[28], Кголмину у Кнетове чоловекъ Визкголдъ… Ивашку у Крожах чоловекъ Кголиминъ, Монътьев братъ[29] (1440—1492 гады); Alzbietha Golminowa… iei Golmin mąz (4 сакавіка 1498 году з вопісу 2-й паловы XVI ст.)[30]; Ганусъ Кгоилиминовичъ (21 верасьня 1499 году)[31]; боярин жомоитскии Кголмин… того Голмина (19 ліпеня 1514 году)[32]; Калминъ Петровичъ… Янъ Кгалминовичъ[33], Кгалминъ[34] (1528 год); Монтарт Кголминович… Кголмин Минович… Кголмин Нарбутович… Римко Кговминович… Сомашко Кголминович (1537—1538 гады)[35]; село Кголминовичи (1554 год)[36]; Мартинъ Кголминовичъ (1567 год)[37]; пана Станислава Мартиновича Кголмина (17 сакавіка 1578 году)[38]; Mattias Galmin (1580 год)[39]; Ian Kalamin… Jan Kalamin… s Kalaminem (9 студзеня 1600 году)[40]; po Adamie Golminie… Adam Golmin… Janowa Golminowa… Krzysztof Kolmin (1667 год)[41]; Kielminowycz (1671—1681 гады)[42]; Galminie… Kalminy (1744 год)[43]; wioski… Gałminie (1782—1783 гады)[44]; Petronela Galminowicz (1805 год)[45]; Krystyna Justyna Gelminowicz (1815 год)[46].
Remove ads
Носьбіты
- Юры Гайлімін († перад 1438) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, староста вялёнскі і жамойцкі
- Ганус Гайлімінавіч — курклеўскі баярын, які ўпамінаецца ў 1499 годзе
- Гальмін Мінавіч — жыхар Жамойцкага староства, які ўпамінаецца ў 1537 годзе
- Ленарт Наркавіч Гальміновіч — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1578 годзе[47]
- Станіслаў Марцінавіч Гольмін — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1579—1598 гадох[48]
- Пётар Лаўрынавіч Гальміновіч — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1586 годзе[49]
- Езаф і Андрэй Станіслававічы Масевічы Гольміны — вількамірскія зямяне, якія ўпамінаюцца ў 1602—1604 гадох[50]
Гольміны (Golmin) гербу Любіч[51] — літоўскі шляхецкі род[52].
У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпаміналася гаспадарскае сяло Гальмінавічы каля Ўпіты[53].
У былым Жамойцкім старостве існуе вёска Гальміны.
Remove ads
Глядзіце таксама
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads