Група Азоты
хімічнае прадпрыемства Польшчы From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Група Азоты» — хімічнае прадпрыемства Польшчы, заснаванае ў 1927 годзе ў якасьці «Дзяржаўнага заводу азотных злучэньняў» пад Тарнавам.
На 2024 год была найбольшым вытворцам угнаеньняў у Польшчы і адным з найбольшых хімічных прадпрыемстваў у Эўропе. Холдынг улучаў даччыныя прадпрыемствы: «Пулаўскія азотныя заводы» (Люблінскае ваяводзтва), «Паліцкія хімічныя заводы» (Заходнепаморскае ваяводзтва) і «Кяндзежынскія азотныя заводы» (Апольскае ваяводзтва). У 2018 годзе набылі нямецкага вытворцу ўгнаеньняў «Компо Экспэрт» (зямля Паўночны Райн — Вэстфалія). «Група Азоты» займала 2-е месца ў Эўразьвязе па вытворчасьці азотных і шматскладовых угнаеньняў, а таксама вырабляла мэлямін, поліаміды, оксасьпірты, плястыфікатары і тытанавыя бялілы. Ад 30 чэрвеня 2008 году паямі прадпрыемства гандлявалі на Біржы каштоўных папераў у Варшаве, у тым ліку ў складзе 9 індэксаў гэтай біржы. У лютым 2013 году прадрыемства ўлучылі ў амэрыканскі індэкс разьвіцьцёвых рынкаў ад «Морган-Стэнлі Міжнародны капітал» (Нью-Ёрк), а ў верасьні 2018 году — у ангельскі індэкс ад «ФЧФБ Расэл» (Вялікі Лёндан). «Група Азоты» мела звыш 50 даччыных прадпрыемстваў за мяжой для збыту ў больш як 100 краінах. Налічвала каля 15 000 супрацоўнікаў[5]. Сярод іншага, выпускалі капраляктам і будаўнічую плястмасу. Урэшце, прадпрыемства было найбольшым пастаўніком аміяку і фосфарнай кісьлі ў Польшчы[6].
Remove ads
Будова

На 2024 год «Група Азоты» ўлучала наступныя даччыныя прадпрыемствы:
- «Компо Экспэрт» (зямля Паўночны Райн — Вэстфалія, Нямеччына), які меў гандлёвыя прадстаўніцтвы ў 20 краінах, у тым ліку ў Азіі (Індыя, Кітай і Турэччына), Афрыцы (Паўднёвая Афрыка і Эгіпет), Паўднёвай (Аргентына, Бразылія, Пэру і Чылі) і Паўночнай Амэрыцы (ЗША і Мэксыка);
- «АТТ Палімэры» (зямля Брандэнбург);
- вытворца плястмасы «Кампаўндынг»;
- чыгуначны перавозчык «КалТар» (60 %);
- трэйдэр электраэнэргіяй «Група Азоты Энэргія» (заснаваны ў 2022 годзе);
- «Серкаполь» (Сьвентакшыскае ваяводзтва; 99 %);
- праектавальнік «Польскі хімічны кансорцыюм» (63 %);
- «Кяндзежынскія азотныя заводы» (Апольскае ваяводзтва; 93 %), якія выраблялі оксасьпірты і плястыфікатары;
- «Пулаўскія азотныя заводы» (Люблінскае ваяводзтва; 96 %) — адзін з найбольшых у сьвеце вытворцаў мэляміну;
- «Паліцкія хімічныя заводы» (Заходнепаморскае ваяводзтва; 63 %) — вытворца тытанавых бялілаў;
- забудоўнік «Поліялефіны» (Паліцы, заснаваны ў 2015 годзе; 30 %)[7].
Remove ads
Вырабы

На 2024 год «Група Азоты» вырабляла:
- угнаеньні — азоцістыя, азотна-серкавыя, двухскладовыя, шматскладовыя, серкавыя, арашальныя (для паліву) і арганічна-мінэральныя[8];
- плястмасу з поліаміду, поліпрапілену і полібутылтэрэфталяту (ПБТ)[9];
- біяраскладальныя палімэры — тэрмаплястычны крухмал, кампазыцыі для экструзіі плёнкі і ін'екцыйнай апрацоўкі[10];
- плястыкавыя ніткі для трохвымернага друку — мадэлявальныя, антыбактэрыяльныя і тэхнічныя[11];
- поліялефіны — цеплаўстойлівы, ударны і сьлізгальны поліпрапілен[12];
- плястмасавыя вырабы — поліамідныя абалонкі і трубкі[13];
- оксасьпірты — альдэгіды, этылгексаноль і плястыфікатары[14];
- пігмэнты з тытанавых бялілаў — 9 гатункаў з рутылу для лакафарбавай і харчовай прамысловасьці[15];
- прамысловыя хімікаты — сухі лёд у гранулах і кавалках (цьвёрды вуглягіслы газ), каталізатары, перакіс вадароду, неарганічныя хімікаты (аміяк, нашатырны сьпірт, нітрат натру, сульфат жалеза, азотная, фосфарная і серкавая кісьлі), арганічныя хімікаты (масьляныя альдэгіды, цыклагексаноль, капраляктам, мэлямін і мачавіна), звадкаваны вуглякіслы газ і сьціснуты вадарод[16];
- серку — грануляваную, молатую, нераспушчальную і вадкую[17];
- плёнку — каляровую, садовую, нізкай шчыльнасьці, ахоўную, стужкавую і пакетную, у тым ліку мяшкі для для сьмецьця[18];
- харчовыя хімікаты — нітрат калю (Е252), дыяксыд крэмну (Е551), трыполіфасфат натру (Е451) і бікарбанат амону (Е503)[19].
Remove ads
Уласьнікі

На 2024 год асноўнымі ўласьнікамі «Групы Азоты» былі:
- урад Польшчы — 33 %;
- Вячаслаў Кантар праз холдынг «Норыка» (Люксэмбург) — 20 %;
- адкрыты пэнсійны фонд «Нацыянальнага Нідэрляндзкага банку» (Гаага) — 10 %;
- таварыства фонду ўкладаньняў «Усеагульнага прадпрыемства страхаваньня» — 9 %[3].
Мінуўшчына

У 1927 годзе на прапанову польскага прэзыдэнта Ігнацыя Масьціцкага ўрад Польскай Рэспублікі заснаваў «Дзяржаўны завод азотных злучэньняў» у Мосьціцах пад Тарнавам[3]. Завод запусьцілі ў студзені 1930 году на 670 гектарах, якія набылі ў князя Рамана Сангушкі за 210 000 злотых. На 1935 год завод наймаў 3200 чалавек.

У 1991 годзе Міністэрства скарбу Польшчы пераўтварыла «Азотны завод у Тарнаве» ў акцыйнае таварыства. У 2005 годзе 80 % паёў прадпрыемства перадалі «Нафце Польшчы». 30 чэрвеня 2008 году «Азотны завод у Тарнаве» разьмясьціў свае паі на Біржы каштоўных папераў у Варшаве, дзе тыя трапілі ў 9 біржавых індэксаў[5].
У 2010 годзе набылі нямецкі завод поліамідаў «Унілон Палімэры» (зямля Брандэнбург), а таксама 52,5 % паёў «Кяндзежынскіх азотных заводаў» (Апольскае ваяводзтва). У 2011 годзе дакупілі 41 % «Кяндзежынскіх азотных заводаў». У жніўні 2011 году набылі 66 % паёў «Паліцкіх хімічных заводаў» (Заходнепаморскае ваяводзтва), а ў 2012-м — «Пулаўскія азотныя заводы» (Люблінскае ваяводзтва). У лютым 2013 году прадпрыемства, якое ў красавіку перайменавалі ў «Групу Азоты», улучылі ў амэрыканскі індэкс разьвіцьцёвых рынкаў ад «Морган-Стэнлі Міжнародны капітал» (Нью-Ёрк), а ў верасьні 2018 году — у ангельскі індэкс ад «ФЧФБ Расэл» (Вялікі Лёндан). У 2018 годзе «Група Азоты» набыла нямецкага вытворцу ўгнаеньняў «Компо Экспэрт» (зямля Паўночны Райн — Вэстфалія), які меў замежныя прадстаўніцтвы ў 20 краінах, у тым ліку ў Індыі і Кітаі, Паўднёвай Афрыцы і Эгіпце, Аргентыне і Бразыліі, ЗША і Мэксыцы[5].
Кіраўнікі

- Тадэвуш Зьвіслоцкі (1927—1929)
- Яўген Квяткоўскі (1930—1933)
- Чэслаў Бэнэдэк (1936—1939)
- Станіслаў Жучкевіч (1945—1946)
- Гуга Тшэбіцкі (1946)
- Ёзэф Шыманскі (1946—1948)
- Станіслаў Анёл (1948—1951)
- Станіслаў Лаў (1951—1952)
- Мечыслаў Голаб (1952)
- Генрык Гладэцкі (1953—1958)
- Станіслаў Апалка (1958—1978)
- Ежы Пузікоўскі (1978—1988)
- Анжэй Кашня (1988—1994)
- Станіслаў Мацейчык (1994—1999)
- Антоні Барвач (1999—2001)
- Рышард Сьцігала (2001—2006)
- Яраслаў Жаляндоўскі (2006)
- Яраслаў Віта (2006—2008)
- Ежы Марціняк (2008—2013)
- Павал Ярчэўскі (2013—2016)
- Марыюш Бобэр (люты—сьнежнь 2016)
- Войцех Вардацкі (2016—2020)
- Томаш Гінц (2020—2024)
- Адам Ляшкевіч (ад 20 сакавіка 2024 году)
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads