Губін

вёска ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Губін
Remove ads

Гу́бін, Гу́біна[1] — вёска ў Беларусі, каля азёраў Макараўскага і Мелкага. Уваходзіць у склад Каменскага сельсавету Лепельскага раёну Віцебскай вобласьці.

Хуткія факты

Губін — даўняе мястэчка[2] гістарычнай Полаччыны. Да нашага часу тут захаваліся руіны касьцёла Сьвятога Антонія, помніка архітэктуры віленскага барока, узарванага савецкімі ўладамі ў 1960-я гады.

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Першы пісьмовы ўпамін пра Губін датуецца 1669 годам, калі ён уваходзіў у склад Полацкага ваяводзтва[a] Губін здаўна знаходзіўся ў валоданьні роду Пакашаў, тут пэўны час месьцілася іхная рэзыдэнцыя.

У 1714 годзе полацкі стольнік Ян Пакаш збудаваў у Губіне касьцёл Сьвятога Антонія, пры якім дзеяў кляштар францішканаў. Пазьней у якасьці пасагу мястэчка перайшло да роду Сяляваў.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Губін апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Лепельскім павеце Віцебскай губэрні. Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1833 годзе расейскія ўлады гвалтоўна ліквідавалі кляштар францішканаў. У 1834 годзе тут збудавалі царкву Сьвятога Мікалая. У 1861 годзе ўладальнік Губіна Юзэф Сялява памёр бязьдзетным і пакінуў маёмасьць сваёй жонцы Валерыі з Шырынаў[3]. У 1896—1914 гадох у маёнтку працавала кардонна-папяровая фабрыка[4]. У пачатку XX стагодзьдзя ў Губіне быў адзін ксёндз. Тутэйшая парафія ўлучала некалькі скасаваных (Чашнікі, Кублічы, Бела-Камень) і налічвала 1815 вернікаў. У касьцёле было 3 алтары, галоўны зь якіх у імя Марыі Панны, зьвяртаў на сябе ўвагу бочны алтар Найсьвяцейшай Панны Марыі Вастрабрамскай. Пры плябаніі існавала бібліятэка і багаты архіў айцоў францішканаў.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Губін занялі войскі Нямецкай імпэрыі[5].

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Губін абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Губін вярнулі БССР, дзе ён стаў цэнтрам сельсавету. Неўзабаве статус паселішча панізілі да вёскі.

У 1929 годзе ў Губінскім касьцёле правялі апошнюю службу, па чым сьвятыню гвалтоўна зачынілі савецкія ўлады і ператварылі яе ў клюб. У 1960-я гады яны зруйнавалі помнік архітэктуры з дапамогай выбухоўкі.

Remove ads

Насельніцтва

  • XX стагодзьдзе: 1999 год — 221 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 157 чал.

Турыстычная інфармацыя

Славутасьці

Страчаная спадчына

Галерэя

Заўвагі

  1. НГАБ у Менску. Ф. 1875, воп. 1, спр. 5.

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads