Гудзігерд

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Гудзігерд (Гудгерд, Годгерд, Гудзігірд) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Гудэгерд, Годэгард або Гудгерд (Gudegerdus[1], Godegardus[2], Gudhgärdh[3], Gudhgerdh) — імя германскага паходжаньня[4]. Іменная аснова -гуд- (-год-, -гут-) (імёны ліцьвінаў Готарт, Гудман, Саўгут; германскія імёны Gotard, Gudman, Savegot) паходзіць ад гоцкага guþs 'Бог', gôþs 'добры, старанны, пабожны' або *guts 'гот'[5], а аснова -гард- (-герд-, -герт-) (імёны ліцьвінаў Альгерд, Мундыгерд, Тэўтыгерд; германскія імёны Algardus, Mundgerd, Teutgerdis) — ад гоцкага gairdan 'падпяразваць' (пераноснае 'ахоўваць'), garda 'агароджа' (пераноснае 'ахова, бясьпека')[6]. Такім парадкам, імя Гудзігерд азначае «Боская ахова»[7].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Gudigort Wolnuntowicz (Gudigert Wolumontowicz[8]; 15 траўня 1432 году)[9]; Gudigird (15 кастрычніка 1432 году)[10]; Conrado Gudigirdowycz (Conradus Gudigirdowycz[11]; 9 красавіка 1437 году)[12]; filiis Szarysza Gudgierdowicz (8 ліпеня 1487 году)[13]; Сеньку Кунъдратовичу Кгодкгердовича 12 копъ зъ корчомъ моишокголскихъ (17 сакавіка 1488 году)[14]; пану Кундрату Кгуркгирдовичу (Кудрат Кгуркгирдович[11]; 17 студзеня 1520 году)[15].

Remove ads

Носьбіты

Глядзіце таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads