Конрад Гудзігердавіч
(XV ст.) сын Гудзігерда Валімонтавіча From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Конрад Гудзігердавіч (? — па 1476) — літоўскі баярын.
Remove ads
Імя
Конрад або Кунрад (Konrad, Cunrad[3]) — імя германскага паходжаньня[4]. Іменная аснова -кон- (-кун-) (імёны ліцьвінаў Кондрут, Кунат, Якун; германскія імёны Cundrud, Kunat, Acun) паходзіць ад гоцкага koni- 'адважны'[5] або германскага kunja, kuni '(хтосьці) з годнага, шляхецкага роду'[6], а аснова -рад- (-рат-) (імёны ліцьвінаў Радзівіл, Раталт, Радавін; германскія імёны Ratwilius, Ratolt, Radowin) — ад гоцкага *rêþs[7], германскага rad- 'рада'[8].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Konrad (Konrat, Kunrod, Kunrot)[9].
Формы імя ў гістарычных крыніцах: Conradus Gudigirdowycz (9 красавіка 1437 году)[10]; пану Кундрату Кгуркгирдовичу (Кудрат Кгуркгирдович[2]; 17 студзеня 1520 году)[11].
Remove ads
Біяграфія
Зь літоўскага баярскага роду, сын Гудзігерда Валімонтавіча. Меў брата Завішу Гудзігердавіча.
Упершыню ўпамінаецца ў данацыі 1437 году родзіча Станіслава Даўгайлы Віленскай катэдры. Ня браў актыўнага ўдзелу ў палітычным жыцьці, існуюць зьвесткі пра адзін яго судовы вырак (разам з Судзівоем Валімонтавічам і Радзівілам Осьцікавічам). У 1476 годзе Міхал і Ян Кезгайлавічы адзначылі, што набылі ў стрыечнага брата Конрада пэўныя землі[2].
Меў сыноў Сямёна і Станіслава (Станьку).
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads