Гінейка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гінейка (Гінка, Гінек, Кінейка), Генейка (Генік) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Гінэка, Геніка або Генка (Gineke[1], Genike, Genke) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -гін- (-ген-, -кін-) (імёны ліцьвінаў Гендрута, Кімунд, Менгін; германскія імёны Genedrudis, Ginmund, Mennigen) паходзіць ад гоцкага gin- 'пачатак'[3] (гоцкае *ginnan, германскае *gennan 'пачынаць'[4]).
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў Kenik і Kinke[5].
У Прусіі бытавала імя Кініка: Kinike (1360 год)[6].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Кгинъковичю Жыкгю чоловекъ… Кгинкови чоловекъ (22 чэрвеня 1415 году[7] паводле выпісу 9 чэрвеня 1614 году)[8]; Уивоину чотыри чоловеки у Росеинех… Кинеико (1440—1492 гады)[9]; люди… а Петраша Кгинковича (14 сакавіка 1498 году)[10]; борътники… Юнецъ Кгинейковичъ (1506—1539 гады)[11]; Михно Кгинеикович (1538 год)[12]; с прыставомъ, на имя з Кгинекомъ (16 траўня 1539 году)[13]; боярыны… Федоръ Кгинейко (22 траўня 1558 году)[14]; одъ служебника своего Федора Кгинейка (1567 год)[15]; з роду Кгинеиковъ (15 верасьня 1568 году)[16]; у подданого… Станислава Кгинейка (2 сакавіка 1596 году)[17]; Stanisław Piotrowicz Kineyko (1621 год)[18]; Максимъ Кгенейко (16 кастрычніка 1649 году)[19]; o. Bazyli Ginko, praezbiter łużecki[20], Ród Gineyków: p. Daniel, Jan, Eliasz i Mikołaj Gineykowie, p. Katarzyna Gineykowa[21], Marcin Gineyko[22] (1690 год); Ginki (1744 год)[23]; Marianna Rozalia Gineykowicz (1759 год)[24]; Ewa Geneyko (1823 год)[25].
Remove ads
Носьбіты
Ґінейкі, Рафановічы-Ґінейкі і Ґінкевічы (Ґінковічы) — літоўскія шляхецкія роды[26].
Генкевічы (Gienkiewicz) гербу Пабог — літоўскі шляхецкі род[27].
Генік (Genik) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[28].
На гістарычнай Віленшчыне існуе вёска Гінкішкі.
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads