Увойна
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Увойна — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча У́вайн (Увайнь).
Паходжаньне
Овіна, Овіні або Овін (Owine, Ouuine[1], Ouini, Ovin[2][3]) — імя германскага паходжаньня[4]. Іменная аснова ан- (эн-) (імёны ліцьвінаў Энель, Янвін, Ангот; германскія імёны Enilo, Anoin, Angodus) паходзіць ад гоцкага *ana[5], стараверхненямецкага ano 'дзед, продак'[6], а аснова -вуйн- (-войн-, -вун-) (імёны ліцьвінаў Войнар, Войнат, Гервойна; германскія імёны Wunar, Voinot, Geruuni) — ад старагерманскага wunna, гоцкага wunands 'шчаснасьць, задаволенасьць', ісьляндзкага vænn 'прыемны', нямецкага gewohnt 'задаволены'[7] або ад асновы -він- (-вайн-)[8].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: на конюха господарьского Городенского, на имя Мисаня Увойновича (19 верасьня 1540 году)[9]; pana Jana Stanisławowicza Vwoyna… Янъ Станиславовичъ Увоинь рукою [подписал] (16 кастрычніка 1595 году)[10]; пану Яну Станиславовичу Увоину (15 чэрвеня 1596 году)[11]; Alexej Vwojn (24 ліпеня 1597 году)[12]; пан Алекшеи Увоинъ (12 студзеня 1600 году)[13]; nobilibus… Martino Vwoin (2 красавіка 1609 году)[14]; Jan Uwoyń Jurewicz… Jan Uwoyń (1621 год)[15]; pan Jan Uwoyn, starosta Swiatycki… y Annie z Uwoyniow Sylwestrowiczom… podpis aktora y pieczętarzów w te słowa: Iwan Uwoyn starosta Swiatycki (29 ліпеня 1775 году)[16].
Remove ads
Носьбіты
- Аляксей Юр’евіч Увойна — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1598—1599 гадох[17]
- Ганна Балтрамееўна Ўвойна — расенская зямянка, якая ўпамінаецца ў 1598 годзе[18]
- Ян Станіслававіч Івашкевіч Увойна — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1598—1600 гадох[19]
- Валентын Юр’евіч Лаўрыновіч Увойна — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1598 годзе[20]
- Валентын Мікалаевіч Увойна — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1599—1600 гадох[21]
- Юры Мацеевіч Івашкевіч Увойна — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1599 годзе[22]
- Міхайла Юр’евіч Увойна — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1599 годзе[23]
- Ян Юр’евіч Увайнь — відуклеўскі баярын, які ўпамінаецца ў 1621 годзе
- Багуслаў Увайн — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, стольнік старадубскі ў 1735—1746 гадох[24]
- Юзэф зь Івашка Увайн — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, канюшы жамойцкі ў 1735—1752 гадох[25]
Remove ads
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads