Зіга (імя)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Зіга, Зыга (Зык), Жыга (Жык, Жэга) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Remove ads
Паходжаньне
Зіга або Сіга, Сега або Зега, пазьней Зыг або Зык (Sigo, Segga, Sieg, Sick) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова сіг- (зыг-, зег-) паходзіць ад гоцкага і бургундзкага sigus 'перамога'[2]. Сярод ліцьвінаў бытавалі імёны Жыгіла (Сігіл, Секіл), Зыбальт, Жыбар (Зыбар, Шыбар), Жыбарт (Жыбэрт, Зыбарт, Зыбэрт), Зігібут (Зыбут, Шыбут), Жывальт (Зывальт), Зіварт (Жыварт), Жыгаўд (Шыгаўдзь), Зыгел (Зыгель, Жыгала, Жыгель, Зэгала), Жыгун, Зэгерд, Зыгер (Жыгер, Жыгар, Жыкар), Жыгуць, Шыдаг, Зыман, Жыгімонт (Зыгмунт, Жыкмонт), Сімут, Зэгрыда. Адзначаліся германскія імёны Sigilo (Segil, Siekel), Sigun, Sibald, Siber (Sieber), Siebart (Sybert, Sigbert), Sigibot (Sieboth), Sewald (Sigiwald), Siwart (Sigiward), Sigaud, Sigilo (Segil, Siekel), Segard (Siggard), Siger (Sigher, Sikar), Sigot (Sægut), Sidag (Sigdag), Sieman (Siegmann), Sigimunt (Sigimund), Simot (Sigimout), Segrida (Sigrida).
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў Zyka, Żygin (Zygin), Żygusz (Zygusz), Zybolt (Sibold, Zybol, Sibol, Zebalt, Zebelt), Zybart (Zybert), Zybot (Sybot, Zybota, Sybota), Zyger (Siger), Zygart (Zegart), Zygmar (Sigmar), Żygmont (Zygmont, Żygmunt, Zygmunt, Sigesmund, Sigismund), Żygmut (Zygmut), Zewalt, Zewart[3]. Апроч таго, у Польшчы гістарычна бытавала імя Segislaus[4].
У Чэхіі гістарычна бытавалі германскія імёны Žipota (< Sibote), Zigart (Zighart), Zikmund (Žikmunt, Žimunt, Siegemont[5])[6][7] і германска-славянскае імя Zikeš[8].
У Прусіі бытавала імя Syge (1341 год)[9]. У 1640 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся Hildebrandus, Johannes Siewert[a], Memela-Borussi, у 1644 годзе — Michael Siewert… Elbinga Borussi[11].
У Польшчы адзначалася прозьвішча Сігант[b]: Jan Sigant z Troczyna[13] (1572 год), а таксама тапонім, які выступае як атрапонім, Sigiki (1509 год)[14].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Кгинъковичю Жыкгю чоловекъ (22 чэрвеня 1415 году[15] паводле выпісу 9 чэрвеня 1614 году)[16]; Жыкга Якубовича (XVI ст.)[17]; Жыкъ Князки (1565 год)[18]; Янъ Жикга (1567 год)[19]; Krystyna Ziegowa (1675—1677 гады)[20]; dom Piotra Zegiewicza (1688 год)[21]; u Józefa Zygiewicza (6 студзеня 1700 году)[22]; imć pan Piotr Żykowicz (8 лютага 1702 году)[23]; Zygi… Zykiewicze (1744 год)[24]; Elisabetha Żygowna (30 лістапада 1767 году)[25]; Cristina Żygowa (5 красавіка 1775 году)[26]; Catharina Żygowna (18 лютага 1776 году)[27]; Rosa Żygowa (23 студзеня 1780 году)[28]; Zygiewicz Ambroży (1796—1798 гады)[29]; Anna Zykiewicz (1798 год)[30][c].
Remove ads
Носьбіты
- Зіга († каля 580) — бургундзкі абат, Сьвяты
- Жыга — літоўскі баярын, які атрымаў ад вялікага князя Вітаўта чалавека ў Калтынянскай воласьці (Жамойць)
- Ян Жыга — баярын Дарагічынскага павету Падляскага ваяводзтва, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1567 году
- Сямён Іванавіч Жыга — ураднік маёнтку ва Ўпіцкім павеце, які ўпамінаецца ў 1585 годзе[34]
- Грышка, Васька, Нікіфор і Карп Жыкі — жыхары вёсак Дулова і Рашына (Полацкае ваяводзтва), якія ўпамінаюцца ў 1704 годзе[35]
- Дзямід Жыка — жыхар вёскі Шубіна (Полацкае ваяводзтва), які ўпамінаецца ў 1759 годзе[36]
Жэговічы (Żegowicz) і Жыгевічы (Żygiewicz) — літоўскія шляхецкія роды з Троцкага павету[37].
Жыга (Żygo) — прозьвішча, гістарычна зафіксаванае на тэрыторыі цяперашняй Летувы[38].
У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпаміналася дзяржава Жыкавічы ў Ашмянскім павеце[39].
На 1904 год існавала вёска Сіга ў Духаўшчынскім павеце, а таксама вёска Сыгікі ў Парэцкім павеце Смаленскай губэрні[40].
На 1906 год існавала вёска Сігава ў Невельскім павеце Віцебскай губэрні[41].
На 1910 год існавала сядзіба Сігаўка (Сігоўка) у Лёзьненскай воласьці Аршанскага павету Магілёўскай губэрні[42].
На гістарычнай Лідчыне існуе вёска Жыгі, на гістарычнай Слонімшчыне — Жыкавічы.
Remove ads
Заўвагі
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads