Гінет Канцэвіч
(XV ст.) староста ковенскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гінет Канцэвіч (? — па 1433) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, староста ковенскі (1433 год). На Гарадзельскай уніі атрымаў герб «Зарэмба».
У дакумэнце 1390 году сьцьвярджаецца, што меў ўладаньні ў Эйраголе.
Remove ads
Імя
Генэт (Genet, Gennett[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -гін- (-ген-, -кін-) (імёны ліцьвінаў Гендрута, Кімунд, Менгін; германскія імёны Genedrudis, Ginmund, Mennigen) паходзіць ад гоцкага gin- 'пачатак' (гоцкае *ginnan, германскае *gennan 'пачынаць'[3]), а аснова -нед- (-нет-, -ніт-) (імёны ліцьвінаў Нітар, Нітарт, Нетымер; германскія імёны Nieter, Nitart, Nitimerus) — ад гоцкага neiþa 'злосьць, варожасьць'[4]. Такім парадкам, імя Гінет азначае «пачатак злосьці»[5].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Kinieit (1387—1394 гады)[6]; Gyneoth (26 траўня 1390 году)[7]; Gyneid cum filio Milus (18 студзеня 1401 году)[8]; cum Gyneth Konczewicz[9], Gyneth Konczeuicz[10], Gyneth Conczewicz[11] (2 кастрычніка 1413 году); Gynethi Cownensis [tenutariorum] [sigilla] (Gineth[12]; 20 студзеня 1433 году)[13].
Remove ads
Біяграфія
Зь літоўскага баярскага роду. Брак зьвестак пра бацьку.
Упершыню ўпамінаецца ў канцы XIV ст., калі сярод іншых баяраў паручыўся за Братошу Кайлутавіча, а таксама ў 1390 годзе сярод верных Вітаўту баяраў з уладаньнямі ў Жамойці. У 1433 годзе быў старостам ковенскім.
Меў сына Міла, маршалка гаспадарскага ў 1395 годзе, разам зь якім засьведчыў акт Віленска-Радамскай уніі.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads