Гінет Канцэвіч

(XV ст.) староста ковенскі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Гінет Канцэвіч (? — па 1433) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, староста ковенскі (1433 год). На Гарадзельскай уніі атрымаў герб «Зарэмба».

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Памёр ...

У дакумэнце 1390 году сьцьвярджаецца, што меў ўладаньні ў Эйраголе.

Remove ads

Імя

Генэт (Genet, Gennett[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -гін- (-ген-, -кін-) (імёны ліцьвінаў Гендрута, Кімунд, Менгін; германскія імёны Genedrudis, Ginmund, Mennigen) паходзіць ад гоцкага gin- 'пачатак' (гоцкае *ginnan, германскае *gennan 'пачынаць'[3]), а аснова -нед- (-нет-, -ніт-) (імёны ліцьвінаў Нітар, Нітарт, Нетымер; германскія імёны Nieter, Nitart, Nitimerus) — ад гоцкага neiþa 'злосьць, варожасьць'[4]. Такім парадкам, імя Гінет азначае «пачатак злосьці»[5].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Kinieit (1387—1394 гады)[6]; Gyneoth (26 траўня 1390 году)[7]; Gyneid cum filio Milus (18 студзеня 1401 году)[8]; cum Gyneth Konczewicz[9], Gyneth Konczeuicz[10], Gyneth Conczewicz[11] (2 кастрычніка 1413 году); Gynethi Cownensis [tenutariorum] [sigilla] (Gineth[12]; 20 студзеня 1433 году)[13].

Remove ads

Біяграфія

Зь літоўскага баярскага роду. Брак зьвестак пра бацьку.

Упершыню ўпамінаецца ў канцы XIV ст., калі сярод іншых баяраў паручыўся за Братошу Кайлутавіча, а таксама ў 1390 годзе сярод верных Вітаўту баяраў з уладаньнямі ў Жамойці. У 1433 годзе быў старостам ковенскім.

Меў сына Міла, маршалка гаспадарскага ў 1395 годзе, разам зь якім засьведчыў акт Віленска-Радамскай уніі.

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads