Гісторыя Міру
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мір — даўняе магдэбурскае места гістарычнай Наваградчыны, колішняя сталіца графства, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. Да нашага часу тут захаваўся знакаміты замак Ільлінічаў і Радзівілаў — аб’ект Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО. Сярод іншых славутасьцяў мястэчка вылучаюцца касьцёл Сьвятога Мікалая і царква Сьвятой Тройцы, помнікі архітэктуры XVI ст., што пацярпелі ад маскоўскіх перабудоваў у XIX ст., замкавы парк, некалькі капліцаў, забудова Рынку і Сынагогальнага двара.


Remove ads
Вялікае Княства Літоўскае

Першы пісьмовы ўпамін пра Мір датуецца 1434 годам, калі вялікі князь Жыгімонт Кейстутавіч перадаў паселішча свайму паплечніку, кашталяну віленскаму Сеньку Гедыгольдавічу[1].
З 1486 году Мір знаходзіўся ў валоданьні Ільлінічаў, якія абнесьлі ўласны двор землянымі валамі. Таксама яны ўмацавалі і само паселішча, што мела чатыры брамы ў кірунках асноўных дарогаў: Замкавая, Віленская, Менская і Слонімская. У 1520-я гады Юры Ільлініч заклаў Мірскі замак, першы пісьмовы ўпамін пра які датуецца 1527 годам. У 1553 годзе мястэчка стала сталіцай Мірскага графства. Ільлінічы атрымалі графскі тытул ад імпэратара Фэрдынанда I[2]. У 1569 годзе, паводле тэстамэнту Ю. Ільлініча (малодшага), Мір перайшоў да М. К. Радзівіла «Сіроткі», які заснаваў тут Мікалеўскі касьцёл (1585 год) і Траецкую царкву (1595 год).
27 сьнежня 1579 году кароль і вялікі князь Стэфан Баторы надаў Міру Магдэбурскае права (няпоўнае). З 1589 году места знаходзілася ў складзе Нясьвіскай ардынацыі Радзівілаў, якія ў канцы XVI — пачатку XVII стагодзьдзяў узьвялі з трох бакоў тутэйшага замка бастыёны, з паўднёвага боку зрабілі сажалку, на поўнач ад бастыённых умацаваньняў заклалі рэгулярны італьянскі парк. У замку да ўяздной вежы дабудавалі перадбрам'е, на дзядзінцы пры паўночных і ўсходніх мурах у стылі Рэнэсансу ўзьвялі 3-павярховыя палацавыя карпусы, над замкавымі сьценамі надбудавалі галерэі з байніцамі[3].
За часамі вайны Маскоўская дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) у 1655 годзе казакі І. Залатарэнкі зруйнавалі Мір[2]. Па ваенных спусташэньнях на канец XVII ст. тут было 478 двароў, 4 рамесныя цэхі, працавалі рамесьнікі 49 спэцыяльнасьцяў[2]. У 1705 годзе пры Траецкай царкве Караль Станіслаў Радзівіл заснаваў базылянскі манастыр. У Вялікую Паўночную вайну (1700—1721) места пэўны час займалі войскі караля Швэцыі Карла XII. У 1-й палове XVIII ст. Радзівілы заснавалі тут палатняныя, суконныя і ткацкія майстэрні.
Remove ads
Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Мір апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Наваградзкім павеце Менскай губэрні. Статус паселішча панізілі да мястэчка. У 1828 годзе расейскія ўлады падаравалі яго Вітгенштэйнаў, з 1891 году — у валоданьні Сьвятаполк-Мірскіх.
На 1886 год у Міры дзеялі 2 царквы, 7 сынагогаў і мячэт, працавалі павятовая вучэльня, школа, паштовая станцыя, заезны дом і 74 крамы[4]. У 1893 годзе тут збудавалі вінакурны завод. У канцы ХIХ — пачатку ХХ стагодзьдзяў у мястэчку праводзілася 2 буйныя кірмашы (у лютым і ў траўні), куды зьяжджаліся сяляне нават зь вёсак навакольля Менску[5].
Remove ads
Найноўшы час


25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Мір абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары мястэчка і воласьці атрымалі Пасьведчаньні Народнага Сакратарыяту БНР[6]. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Мір увайшоў у склад Беларускай ССР[7]. 1—4 красавіка 1919 году адбылося антыбальшавіцкае паўстаньне, у выніку якога загінула 25 паўстанцаў і 30 бальшавіцкіх карнікаў[8]. Паводле Рыскай мірнай дамовы 1921 году Мір апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам гміны Стаўпецкага павету Наваградзкага ваяводзтва. За польскім часам тут былі паштовая ўправа, мескі суд, 7-клясная школа.

У 1939 годзе Мір увайшоў у склад БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году стаў цэнтрам пасялковага савету і раёну Баранавіцкай, з 1954 году — Гарадзенскай вобласьці. 17 сьнежня 1956 году Мірскі раён скасавалі. У Другую сусьветную вайну з 26 чэрвеня 1941 да 4 ліпеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.
У 2000 годзе Мірскі замак улучылі ў сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО. У 2002 годзе тут прайшло сьвята «Дзень беларускага пісьменства». З 2003 году штогод пачаў праводзіцца Рэгіянальны фэст мастацтваў «Мірскі замак». 24 сьнежня 2008 году на аснове пасёлку гарадзкога тыпу ўтварылі «аграгарадок»[9]. 16 студзеня 2014 году Мірскі пасялковы савет рэарганізаваны ў сельсавет[10].
Галерэя
Замак Ільлінічаў і Радзівілаў
- Старая графіка замка
- К. Русецкі, 1844 г.
- Літаграфія з малюнка Ф. М. Сабешанскага, 1849 г.
- Літаграфія з малюнка К. Русецкага
- Акварэль Н. Орды, 1964—1876 г.
- Літаграфія з акварэлі Н. Орды
- К. Памяноўскі, 1877 г.
- Замак. Ф. Бжазоўскі, 1882 г.
- 1882 г.
- Замак на старых здымках
- 1918 г.
- да 1915 г.
- 1923 г.
- 1923 г.
- 1927 г.
- 1927 г.
- 1930 г.
- да 1939 г.
Касьцёл Сьвятога Мікалая
- Касьцёл Сьвятога Мікалая
- 1882 г.
- 1898 г.
- 1930-я гг.
Рынак
- Рынак
- каля 1900 г.
- да 1919 г.
- 1926 г.
- 1938 г.
- 1938 г.
- да 1939 г.
- Помнік Тадэвушу Касьцюшку, 1930-я гг.
- Помнік Тадэвушу Касьцюшку, да 1939 г.
Вуліца Віленская
- Віленская вуліца
- 1930-я гг.
- 1937 г.
- 1938 г.
- да 1939 г.
Сынагогальны двор
- Сынагогальны двор
- да 1939 г.
- 1930 г.
- 1931 г.
Іншае
- Мястэчка на старых здымках
- Агульны выгляд, 1918 г.
- Ратуша, 1937 г.
- Царква, каля 1900 г.
- Сынагога, да 1939 г.
- Капліца-пахавальня, 1904 г.
- Капліца-пахавальня, 1915 г.
- Палац Сьвятаполк-Мірскіх, 1917 г.
- Вуліца Высокая, 1926 г.
- Вуліца Татарская. Мячэт, 1938 г.
- Вуліца Татарская. Мячэт, 1938 г.
- Вуліца Падольная, да 1939 г.
- Вуліца Слонімская, да 1939 г.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads