Бэйнар

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Бэйнар (Бейнар, Бэйнэр, Байнар, Байнэр), Бойнар — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Байнар або Бейнер (Bainarius[1], Beinher) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова бейн- (байн-) (імя ліцьвінаў Бэйнарт; германскае імя Beynart) паходзіць ад гоцкага bain 'нага, галёнка'[2], а аснова -гер- (-ер-) (імёны ліцьвінаў Герман, Гунтэр, Кіндэр; германскія імёны Herman, Gunter, Kinder) — ад гоцкага harjis[3], германскага heri 'войска, загон' або гоцкага hairus[4], германскага heru 'меч'[5].

Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае усходнегерманскую этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, імя Бойнар складаецца з асноваў бой- (буй-, бэй-) (імёны ліцьвінаў Бэер, Бумонт; германскія імёны Beieri, Bumund), якая зьнітоўваецца з швэдзкім boja 'ланцуг, кайданы', і -нар- (-нор-) (імёны ліцьвінаў Нарэла, Нарвід, Нарымунт; германскія імёны Narelo, Norvid, Normund), якая паходзіць ад гоцкага nasjan 'захоўваць, ратаваць'[6], стараверхненямецкага -neri 'уратаваньне, утрыманьне'[7]. Такім парадкам, імя Бойнар азначае «ланцуг захаваньня»[8].

У Польшчы ў 1750 годзе адзначалася прозьвішча Bejner[9].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: cum Nicolao Boynar[10], Nicolaus Beynar[11], Nicolaum Boynar[12] (2 кастрычніка 1413 году); Беинару Дровствиловичу 2 чоловека (9 лістапада 1449 году)[13]; бояре слонимские на имя Соколовский а Беинар Ганусовичъ (1 красавіка 1503 году)[14]; hominum illiberum Sothkum Byeynarowicz (8 красавіка 1509 году)[15]; в Дорсунишском повете шестьдесят чоловеков… а Петрыка Беинаровича (26 студзеня 1516 году)[16]; людеи… Бутеика а Беинара Яновичов (8 сьнежня 1522 году)[17]; Мацко Беинаровичъ[18], Беинаръ Доневичъ… Сирътовть Беинаровичъ… Балътромеи Беинаровичъ[19], Адам Беинарович… Щасныи Беинаревич[20] (1528 год); бояром новгородъским: Протасовичомъ а Бейнаровичом (29 студзеня 1530 году)[21]; пана Адама Ганусовича Бейнаровича (31 чэрвеня 1534 году)[22]; тивуну поюрскому и коршовскому пану Адаму Ганусовичу Бейнаровича (28 ліпеня 1534 году)[23]; Воитеха а Балътромея Беинаровичовъ, бояр господарскихъ (27 траўня 1543 году)[24]; Балтромей Войтеховичъ Бейнаровичъ[25], Миколай Бейнаровичъ[26], Станиславъ Бейнаровичъ[27] (1567 год); Franciscus Udalricus Beyner (9 траўня 1682 году)[28]; Gedeon Beyner… Samogita (1736 год)[29]; Zydyczyn… Rmus Р. Gedeon Beyner, Abbas (1754 год)[30]; Parafia Brasławska… Bejnarowszczyzna (1784 год)[31]; Franciszek Boynarowicz (1825 год)[32]; R. P. Ambrosius Beynarowicz (18 верасьня 1826 году)[33]; Jan, Anna Bejner (1834 год)[34]; Emilia Bajner (1892 год)[35].

Remove ads

Носьбіты

Бейнаровічы — парафіяне касьцёла ў Асьвеі на 1861 год[38].

Бэйнары (Bejnar) гербу Вежы і Бэйнаровічы (Bejnarowicz) гербаў Габданк, Навіна, Прыяцель і Сьлепаўрон — літоўскія шляхецкія роды[39].

Бэйнэры (Bejner, Beyner) гербаў Кастровец, Навіна і Сухекомнаты — шляхецкія роды Рэчы Паспалітай[40].

Байнаровічы, Бейнары, Бейнаровічы, Бейнары-Бейнаровічы і Бейнаровічы-Бейнары — літоўскія шляхецкія роды[41].

У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпаміналіся маёнтак Бойнарава або Бурбішкі і сяло Бойнары або Паюле ва Ўпіцкім павеце[42].

На гістарычнай Браслаўшчыне існуе вёска Бэйнары.

Remove ads

Глядзіце таксама

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads