Дашкаўка
вёска ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Да́шкаўка[1] — вёска ў Беларусі, на правым беразе Дняпра. Цэнтар сельсавету Магілёўскага раёну Магілёўскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 1567 чалавек. Знаходзіцца за 18 км на поўдзень ад Магілёва; на шашы Магілёў — Быхаў. Чыгуначная станцыя на лініі Магілёў — Жлобін.
Дашкаўка — даўняе мястэчка гістарычнай Аршаншчыны (частка Віцебшчыны). Да нашага часу тут захавалася сядзіба Жукоўскіх, помнік архітэктуры XIX ст.
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае

Першы пісьмовы ўпамін пра Дашкаўку як сяло ў Аршанскім павеце Віцебскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага датуецца 1597 годам. Заснавальнік паселішча — Багдан Саламярэцкі. У 1604 годзе Дашкаўка знаходзілася ў Вейнянскім войтаўстве Магілёўскага староства. У гэты час тут было 22 двары. Верагодна, упамінаецца ў 1611 годзе як вёска Дашкава ў складзе Вяйнянскага войтаўства Магілёўскай воласьці[a].
Пад 1758 годам Дашкаўка ўпамінаецца як мястэчка ў складзе Быхаўскага графства, прыватнае ўладаньне. Тут было 50 двароў.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Дашкаўка апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Быхаўскім павеце Магілёўскай губэрні. У пачатку XIX ст. у мястэчку існавалі 2 царквы, сынагога, 4 карчмы.
У другой палове XIX ст. на высокай тэрасе Дняпра сфармавалася сядзіба[2]. На 1880 год — 138 двароў. насельніцтва займалася сталярным, ганчарным, кавальскім промысламі. У 1885 годзе адкрылася школа (у 1889 годзе — 41 вучань). Паводле вынікаў перапісу 1897 году — 195 двароў, царква, расейская народная вучэльня, параходная прыстань, магазын, 2 кузьні, млын, маслабойня, крупадзерка, 10 крамаў, 3 заезныя двары, этапны дом, карчма. На 1909 год у Дашкаўцы было 120 двароў, адкрыўся прыёмны пакой і малітоўны дом, у 1917 годзе — царкоўнапрыходзкая школа і лякарня.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Дашкаўку занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Дашкаўка абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад БССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 году Дашкаўку вярнулі БССР, дзе яна стала цэнтрам сельсавету Магілёўскага раёну. Статус паселішча панізілі да вёскі. На 1926 год тут было 147 двароў. У Другую сусьветную вайну зь ліпеня 1941 да 28 чэрвеня 1944 год Дашкаўка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.
На 1991 год у Дашкаўцы было 707 двароў, на 1997 год — 704.
- Мястэчка на старых здымках
- Сядзіба Жукоўскіх, да 1918 г.
- Сядзіба Жукоўскіх, 1920 г.
- Сядзіба Жукоўскіх, 1930-я гг.
- Сядзіба Жукоўскіх, 1943 г.
- Царква, 1941—1944 г.
- Царква, 1941—1944 г.
- Царква, да 1950 г.
- Царква, да 1950 г.
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія
Інфраструктура
У Дашкаўцы працуюць сярэдняя і музычная школы, лякарня, клюб, кінатэатар, бібліятэка, пошта.
Remove ads
Турыстычная інфармацыя
Славутасьці
За 0,3 км на поўнач ад Дашкаўкі знаходзіцца гарадзішча раньняга жалезнага веку, за 1 км на поўнач — гарадзішча і селішча, за 1,5 км на поўнач — стаянка каменнага веку.
- Забудова гістарычная: лякарня (пач. XX ст.); чыгуначная станцыя (1-я палова XX ст.)
- Могілкі: юдэйскія
- Сядзібна-паркавы комплекс Жукоўскіх (XIX ст.)
Страчаная спадчына
- Царква (XIX ст.)
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads