Даўгоўд
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Даўгоўд (Даўголд, Далголд), Доўгаўд — мужчынскае імя.
Паходжаньне
Дагаўд (Dagaud) — імя германскага паходжаньня[1][2]. Іменная аснова -даў(г)- (імёны ліцьвінаў Даўгерд, Даўгер, Даўят; германскія імёны Daugaard, Dauharjis, Dowyatt) паходзіць ад гоцкага daug 'годна', бургундзкага daugjis 'здольны, годны'[3] або ад асновы -даг- (-дак-, -таг-)[4][5], а аснова -гаўд- (-гаўт-, -каўд-) (імёны ліцьвінаў Гаўтоўт, Гаўдземунда, Саргоўд; германскія імёны Gautald, Gaudemund, Saregaud) — ад германскага *gautaz 'гот'[6] або гоцкага goþs 'добры, годны', godei 'дабро, годнасьць, цнота'[7].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Мы князь Юрьи Довкговдъ (24 лютага 1401 году)[8][9][10]; Долголд[атъ] [Долгол]датовичъ (25 сакавіка 1427 году)[11]; Довкговту семъица[12], князю Глебу Довкголдовичу три чоловеки[13] (1440—1492 гады); Hleb Dawgoldowicz (1441 год)[14]; за Князя Глеба Довковдовича (XV ст.)[15]; Якимъ Довкгавъдович (1528 год)[16].
Remove ads
Носьбіты
- Юры Даўгоўдавіч († па 1401) — літоўскі князь; меў сына Глеба, пачынальнік роду Даўгоўдавічаў
- Якім Доўгаўдавіч — коршаўскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Нармонт Даўгоўдавіч — жыхар Жамойцкага староства, які ўпамінаецца ў 1538 годзе[17]
Глядзіце таксама
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads