Дзяражычы

вёска ў Лоеўскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Дзяра́жычы[1] — вёска ў Бывалькаўскі сельсавеце Лоеўскага раёну Гомельскай вобласьці.

Хуткія факты
Remove ads

Геаграфія

За 25 км на паўднёвы захад ад Лоева, 81 км ад чыгуначнай станцыі Рэчыца (на лініі ГомельКаленкавічы), 125 км ад Гомеля, за 1 км ад мяжы з Украінай.

Гісторыя

Карона Каралеўства Польскага

Ці не ўпершыню Дзяражычы згаданыя ў падатковым рэестры ад 6 студзеня 1571 году[a] як сяло воласьці Любецкага замку ў Кіеўскім ваяводзтве Каралеўства Польскага. Тады ў ім налічвалася 10 дымоў (двароў)[3].

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Як вынік другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793), Дзяражычы — у межах Рэчыцкай акругі Чарнігаўскага намесьніцтва (губэрні), з 1796 году — у адноўленым Рэчыцкім павеце Маларасейскай, а з 29 жніўня 1797 году — Менскай губэерні Расейскай імпэрыі[4]. З крыніцы, заснаванай на матэрыялах рэвізіі 1795 году, вядома, што сяло Дзяражычы ў складзе Лоеўскага маёнтку належала генэралу-лейтэнанту польскай службы Юзафу Юдыцкаму[5].

У парэформавы пэрыяд сяло Дзяражычы — цэнтар воласьці.

Згодна зь перапісам 1897 году, у Дзяражычах — 147 двароў, 632 жыхары, дзейнічалі царква, народная вучэльня, крама, карчма, прыстань і пераправа на Дняпры, паштовае адзьдзяленьне[2]. На 1909 год у сяле налічвалася 174 двары з 920 жыхарамі[6].

Найноўшы час

9 лютага 1918 годe, яшчэ да падпісанmня Берасьцейскага міру з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямеччына перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Дзяражычы з воласьцю, як і ўвесь Рэчыцкі павет, аднак, апынуліся ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 траўня тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гетмана Паўла Скарападзкага[7].

1 студзеня 1919, згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Рэчыцкі павет увайшоў у склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, але 16 студзеня разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі быў далучаны да РСФСР.

Remove ads

Асобы

  • Хведар Нячай (1905—1990) — гісторык-антыказнаўца, доктар гістарычных навук, прафэсар БДУ

Заўвагі

  1. Не з XVIII ст., як пісаў С. В. Марцэлеў[2]

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads