Дуброўна (Берасьцейская вобласьць)

вёска ў Баранавіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Дубро́ўна[1] — вёска ў Беларусі, на левым беразе ракі Шчары. Уваходзіць у склад Крашынскага сельсавету Баранавіцкага раёну Берасьцейскай вобласьці. Знаходзіцца за 16 км на паўночны ўсход ад Баранавічаў, за 16 км ад чыгуначнай станцыі Баранавічы.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

На 1909 год Дуброўна была ў складзе Сталовіцкай воласьці Наваградзкага павету Менскай губэрні, тут было 30 двароў. Побач зь вёскай знаходзіўся аднайменны фальварак, дзе быў 1 двор.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Дуброўна абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, у Баранавіцкі павет («падраён») Баранавіцкага раёну[2]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Дуброўна апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Сталовіцкай гміне Баранавіцкага павету Наваградзкага ваяводзтва, у гэты час тут было 12 дамоў.

У 1939 годзе Дуброўна ўвайшла ў склад БССР, з 15 студзеня 1940 году ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 году Берасьцейскай абласьцей, з 25 сьнежня 1962 году ў Баранавіцкім раёне. У нямецка-савецкую вайну з канца чэрвеня 1941 году да 8 ліпеня 1944 году Дуброўна знаходзілася пад нямецкай акупацыяй, на франтах вайны загінулі 2 вяскоўцы. На 1998 год у вёсцы было 27 двароў, працавала крама. На 2005 год — 21 двор.

Remove ads

Насельніцтва

  • XX стагодзьдзе: 1909 год — 255 чал. у вёсцы Дуброўна і 7 чал. у фальварку Дуброўна; 1921 год — 50 чал.; 1959 год — 113 чал.; 1999 год — 45 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2005 год — 36 чал.; 2010 год — 37 чал.

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads