Жаночая зборная Нямеччыны па баскетболе

From Wikipedia, the free encyclopedia

Жаночая зборная Нямеччыны па баскетболе
Remove ads

Жаночая зборная Нямеччыны па баскетболе — нацыянальная каманда, якая прадстаўляе Нямеччыну на міжнародных баскетбольных турнірах. Кіруецца Нямецкім баскетбольным зьвязам.

Хуткія факты Асноўныя зьвесткі, Рэйтынг ФІБА ...
Remove ads

Гісторыя

Першы ўдзел нямецкай жаночай каманды на чэмпіянаце Эўропы адбыўся ў Бялградзе ў 1954 годзе[1]. Нямеччына саступіла зборным Югаславіі (14:69), СССР (11:106) і Італіі (35:60). Немкі прайгралі таксама зборнай Аўстрыі зь лікам 25:33, але перамаглі зборную Даніі зь лікам 33:21. У выніку дружына заняла перадапошняе дзявятае месца ў спаборніцтвах[2]. Праз два гады нямецкія жанчыны занялі 15-е месца, якое зноў было перадапошнім, на наступным чэмпіянаце Эўропы. Наступныя чэмпіянаты Эўропы гуляліся без удзелу нямецкай зборнай. Але немкі бралі ўдзел у чэмпіянаце Эўропы 1966 году, які ладзіўся ў Будапэшце. У турніры яны занялі апошняе 12-е месца, а жаночая зборная Ўсходняй Нямеччыны тым часам здабыла бронзавыя мэдалі. Праз два гады сытуацыя з камандай Заходняй Нямеччыны паўтарылася, то бок дружына фінішавала на апошнім месцы. У 1970-я гады рабілася тое самае, калі немкі і кваліфікаваліся на турнір, яны звычайна занімалі апошнія месцы. Апошні ўдзел у чэмпіянаце Эўропы перад аб’яднаньнем Нямеччыны адбыўся ў 1983 годзе.

Thumb
Каманда ў 2022 годзе.

Пасьля дванаццацігадовага перапынку жаночая зборная ўзяла ўдзел у чэмпіянаце Эўропы 1995 году ў Брно, заняўшы апошняе дзявятае месца ў заліку. Нечаканым аказаўся выступ немак на чэмпіянаце Эўропы 1997 годзе ў Вугоршчыне. Зборная прасунулася да паўфіналу, дзе саступіла зборнай Летувы толькі ў авэртайме зь лікам 77:78. У матчы за трэцяе месца дружына выгуляла гаспадынь зь лікам 86:61 і здабыла бронзавыя мэдалі. Немка Марліз Аскамп была названая самай каштоўнай гульчыхай турніру. Але гэты посьпех застаўся выключэньнем. На сваім першым чэмпіянаце сьвету 1998 году на радзіме зборная заняла 11-е месца пры 16 краінах-удзельніц. На чэмпіянаце Эўропы 1999 году ў Польшчы немкі былі дванаццатымі, то бок фінішавалі апошнімі. У 2001 і 2003 гадах каманда прапусьціла турніры, а ў Турэччыне ў 2005 годзе былі перадапошнімі. На чэмпіянаце Эўропы 2007 году ў Італіі яны выйшлі ў папярэдні раўнд пасьля перамог над зборнай Румыніі і паразаў ад зборных Бэльгіі і Летувы. Немкі нечакана перамаглі дзейных чэмпіёнак з зборнай Чэхіі, але пасьля шэрагу паразаў фінішавалі на 11-м радку. Каманда згуляла на эўрапейскім чэмпіянаце ў 2011 годзе, але наступнага ўдзел давялося чакаць ажно да 2023 году. Немкі дакрочылі да чвэрцьфіналу, дзе зазналі паразу ад зборнай Гішпаніі зь лікам 42:67[3]. На летніх Алімпійскіх гульнях 2024 году немкі трапілі ў чвэрцьфінал, дзе прайгралі гаспадыням турніру зборнай Францыі зь лікам 71:84[4].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads