Залюбічы
вёска ў Баранавіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Залю́бічы[1] — вёска ў Беларусі, каля ракі Карчоўкі. Уваходзяць у склад Крашынскага сельсавету Баранавіцкага раёну Берасьцейскай вобласьці. Знаходзяцца за 16 км на поўнач ад Баранавічаў.
Remove ads
Гісторыя
Паводле перапісу насельніцтва 1897 году, Залюбічы знаходзіліся ў складзе Сталовіцкай воласьці Наваградзкага павету Менскай губэрні, тут было 202 двары, працавала карчма. На 1909 год — 110 двароў, працавала расейская народная вучэльня.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Залюбічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, у Баранавіцкі павет («падраён») Баранавіцкага раёну[2]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Залюбічы апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Сталовіцкай гміне Баранавіцкага павету Наваградзкага ваяводзтва, у гэты час тут было 69 дамоў.
У 1939 годзе Залюбічы ўвайшлі ў склад БССР, з 15 студзеня 1940 году ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 году Берасьцейскай абласьцей, з 25 сьнежня 1962 году ў Баранавіцкім раёне. У нямецка-савецкую вайну з канца чэрвеня 1941 да ліпеня 1944 году Залюбічы знаходзіліся пад нямецкай акупацыяй, на франтах вайны загінулі 4 вяскоўцы. На 1998 год у вёсцы было 36 двароў, працавала крама.
Remove ads
Насельніцтва
- XIX стагодзьдзе: 1897 год — 501 чал.
- XX стагодзьдзе: 1909 год — 590 чал.; 1921—478 чал.; 1959 год — 101 чал.; 1998 год — 58 чал.; 1999 год — 143 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2005 год — 133 чал.; 2010 год — 100 чал.
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads