Зьвяняцкае

вёска ў Хвойніцкім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Зьвяняцкае[1] — вёска ў Паселіцкім сельсавеце Хвойніцкага раёну Гомельскай вобласьці.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Карона Каралеўства Польскага

Thumb
Герб Карыбут князёў Вішнявецкіх.
Thumb
Урывак з тэксту «darowizny Brahinia» пані Крыстыны з князёў Вішнявецкіх Даніловічавай 1641 г.

Найраней паселішча згаданае ў актах Кіеўскага гродзкага суда 20 ліпеня 1641 году[a], калі пані Крыстына, дачка князя Адама Вішнявецкага, на той час жонка Пятра Даніловіча, крайчага кароннага, саступіла князю Ярэмію Вішнявецкаму сваю палову замка і места Брагін зь сёламі, сярод якіх была і Зьвінячына (Źwiniaczyzna)[3]. У тарыфе ў тарыфе падымнага падатку Кіеўскага ваяводзтва 1683 году сказана, што адным дваром у вёсцы Зьвінячкі (Zwiniaczki) валодаў пан Самуэль Сіліч[4]. 28 чэрвеня 1687 году хутар Зьвінярскае (Zwiniarskie) названы ў справе Оўруцкага гродзкага суда сярод паселішчаў часткі Брагінскага маёнтку ваяводзіча бэлзскага, каралеўскага палкоўніка Яна Канецпольскага, зруйнаваных працяглым (ад лістапада 1686 году) пастоем рэестравых казакоў запарозскага палкоўніка Паўла Апостала Шчуроўскага. У 4 дварах (×6 — каля 24 жыхароў) тут разьмясьціліся 5 казакоў і трое коней. Хутарцы мусілі справіць 1 воз з хамутом, раменнай шляёй, касой, сякерай, рыдлёўкай, біклагай, мазьніцай з двума гарцамі дзёгцю, зь іх выбралі здору, гарэлкі, рыбы, мёду 3 бельцы, усяго — на 43 злотых, легуміны 9 вёдраў, 70 вёдраў аўса, солі — адзін злоты, 7 кабаноў (wieprzow), 13 падсьвінкаў, 75 кур, 2 баранаў, 4 пары хустаў палатна на ўладкаваньне паходных шатроў, 2 злотых на порах.[5].

У 1734 годзе хутар Зьвіняцкі (futor Dwiniacki) запісаны прыналежным да часткі Брагінскага маёнтку, якую трымалі ў заставе яшчэ ад серадзкага ваяводы Яна Канецпольскага паны Сілічы[6]. Але спадчынным уладальнікам усіх Брагінскіх добраў каля 1733 году стаў князь Міхал Сэрвацы Вішнявецкі, першы і адзіны ў старэйшай галіне роду, хто падпісваўся «графам на Брагіне»[7]. У 1754 годзе з 20 двароў (прыкладна 120 жыхароў) вёскі Зьвіняцкае (wieś Zwiniackie) Брагінскага маёнтку «do grodu» (Оўруцкага замку) выплачваліся 3 злотыя, 4 грошы, «na milicję» (на вайсковыя патрэбы павету і ваяводзтва) 12 злотых, 16 грошаў[8]. У тым жа годзе маёнтак быў куплены ў княгіні Эльжбэты Вішнявецкай Міхалавай Замойскай панам Францішкам Антоніем Ракіцкім.

Thumb
Зьвяняцкая на мапе «Беларускія землі ў канцы XVIII ст.» другога тому Вялікага гістарычнага атлясу Беларусі.[9].

Паводле перапісаў габрэйскага насельніцтва 1765, 1778 і 1784 гадоў у Зьвяняцкім налічвалася адпаведна 12, 6 і 3 чалавекі (głowy)[10], якія належалі да Брагінскага кагалу. Пэўна, на зьмяншэньне колькасці габрэяў у вёсцы не магла не паўплываць Каліеўшчына 1768 году, што была астатнім і наймацнейшым уздымам гайдамацкага руху ва Ўкраіне.

Расейская імпэрыя

Thumb
Вёска Зьвяняцкая на схематычным пляне Рэчыцкага павету 1800 г.

Пасьля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Зьвяняцкае — у межах Чарнігаўскага намесьніцтва (губэрні), з 1796 году ў складзе тэрытарыяльна ўпарадкаванага Рэчыцкага павету Маларасейскай, а з 29 жніўня 1797 году Менскай губэрні Расейскай імпэрыі[11]. У крыніцы, заснаванай на зьвестках рэвізіі 1795 году, хутар Зьвяняцкае названы ў пераліку паселішчаў, нібыта адабраных у стражніка польнага літоўскага Яна Мікалая Аскеркі ў «казённое ведомство за клятвопреступление», г. зн. за ўдзел у вызвольным паўстаньні 1794 году[12]. Але Мікулічы, Зьвяняцкае і іншыя паселішчы, якія раней належалі да Брагінскага маёнтку, пан М. Аскерка трымаў па сваёй жонцы пані Барбары Ракіцкай; на яе, відавочна, і былі запісаныя. Таму нядзіўна, што ўсе яны, урэшце, вернутыя сыну Рафалу Міхалу Аскерку, якому пашчасьціла вярнуцца зь сібірскай няволі. Гэта засьведчана ведамасьцю сяла Мікулічаў Богаяўленскай царквы 1801 году[13].

Thumb
Зьвіняцкае на мапе Менскай губэрні А. К. Фіцінгофа. 1846 г.

Згодна з «Фармулярнай ведамасьцю» сяла Мікуліцкай царквы 1822 году, вёска Зьвяняцкае з 69 душамі мужчынскага і 60 душамі жаночага полу нібыта яшчэ належала пану Рафалу Аскерку[14], які спачыў, аднак, у 1818 годзе[15]. У кліравой ведамасьці за 1847 год сказана, што за 4 вярсты ад Мікуліцкай царквы ў 30 дварах Зьвяцкага жылі 120 мужчын і 135 жанчын[16]. На 1850 год, паводле энцыкляпэдыі «Гарады і вёскі Беларусі», тут налічваўся 31 двор з 241 жыхаром[2]. У «Списках населённых мест Минской губернии по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении и народонаселении [Дело]: 1857 г.» засьведчана, што 250 жыхароў вёскі Зьвяняцкае абодвух полаў зьяўляліся прыхаджанамі Мікуліцкай Багаяўленскай царквы[17].

У парэформавы пэрыяд Зьвяняцкае адміністрацыйна належала да Мікуліцкай воласьці. Згодна з кліравой ведамасьцю за 1869 год у 37 і 1/4 двара[b] было 149 мужчын і 157 жанчын[18]. Паводле зьвестак на 1876 і 1879 гады жыхары вёскі заставаліся ў прыходзе Мікуліцкай царквы[19].

У ведамасьці Мікуліцкай Богаяўленскай царквы за 1903 год у вёсцы Зьвяняцкім (Звиняцкомъ) налічвалася 58 двароў, у якіх жылі 232 асобы мужчынскага і 201 асоба жаночага полу верных[20]. На 1909 год у вёсцы Зьвіняцкае было 102 двары з 553 жыхарамі[21].

Найноўшы час

9 лютага 1918 году, яшчэ да падпісаньня Берасьцейскага міру з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямеччына перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Зьвяняцкае, аднак, у складзе Мікуліцкай воласьці апынулася ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 траўня тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гэтмана Паўла Скарападзкага[22].

1 студзеня 1919, згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі, Рэчыцкі павет увайшоў у склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, але 16 студзеня разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі быў далучаны да РСФСР.

Thumb
Зьвіняцкае на мапе гэнштабу РККА Беларусі і Літвы. 1935 г.

Пасьля другога ўзбуйненьня БССР з 8 сьнежня 1926 году Зьвяняцкае — цэнтар сельсавету ў Хвойніцкім раёне Рэчыцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 году — у складзе Гомельскай акругі. 30 сьнежня 1927 году сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Паселіцкага сельсавету. На 1930 год у вёсцы было 620 жыхароў. Арганізаваны калгас «Колас», працавалі 3 ветракі і кузьня[2]. З 20 лютага 1938 году — у Палескай вобласьці з цэнтрам у Мазыры.

Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны ў Зьвяняцкім налічвалася 209 двароў з 975 жыхарамі. У вайну акупанты разбурылі 27 дамоў і загубілі 94 вяскоўцаў[23]. 118 жыхароў загінулі на франтах.

З 8 студзеня 1954 году Зьвяняцкае адміністрацыйна належыць да Гомельскай вобласьці. Паводле перапісу 1959 года ў вёсцы было 878 жыхароў. Ускладзе калгасу «Бальшавік» (цэнтар — вёска Веляцін)[2].

Remove ads

Насельніцтва

  • 2021 год — 38 двароў, 85 жыхароў[24]

Заўвагі

  1. Не з XIX ст., як пісаў С. В. Марцэлеў[2].
  2. Так запісана ў крыніцы. Але, як засьведчыў іерэй Расьціслаў Бандарэнка, меліся на ўвазе не вясковыя сядзібы, а царкоўныя двары, кожны зь якіх мусілі складаць 4 мужчынскія душы.

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads