Зьміцер Мазепін

расейскі прадпрымальнік беларускага паходжаньня From Wikipedia, the free encyclopedia

Зьміцер Мазепін
Remove ads

Зьмі́цер Арка́дзевіч Мазе́пін (1968, Менск, цяпер Беларусь) — буйны расейскі прадпрымальнік беларускага паходжаньня.

Хуткія факты Род дзейнасьці, Дата нараджэньня ...

Кіраўнік і ўласьнік «Уралхіму» (зь 2007 году), мажарытарны пайшчык «Уралкалію» (Беразьнікі, Пермскі край) пасьля 2016 году. Кандыдат эканамічных навук (2012).

Remove ads

Жыцьцяпіс

У 1985 годзе скончыў Менскую сувораўскую вайсковую вучэльню. Пазьней вучыўся на вайсковага перакладніка. У 1986—1988 гадах служыў у Савецкім войску ў Аўганістане, але без удзелу ў баявых дзеяньнях Аўганска-савецкай вайны. Пасьля перасяліўся ў Расею, дзе ў 1992 годзе скончыў эканамічны факультэт Маскоўскага дзяржаўнага інстытуту міжнародных зносін. У 1991 годзе стварыў страхавое прадпрыемства «Інфістрах». У 1993—1995 гадах узначальваў аддзяленьне «Беларусбанку». Пасьля вярнуўся ў Расею, дзе 5 гадоў быў намесьнікам кіраўніка ў банку «Фалькон» і прадпрыемстве «Рознаімпарт», «Цюменскай нафтавай кампаніі» і «Ніжнявартаўскнафтагазе» (Ханты-Мансійская аўтаномная акруга), а таксама ў банку «Флёра-Масква». У 1999 годзе ўладкаваўся дарадцам у Расейскі фонд фэдэральнай маёмасьці (РФФМ), дзе ў 2002 годзе пад кіраўніцтвам Уладзімера Маліна даслужыўся да пасады 1-га намесьніка. У 2002—2003 гадах кіраваў нафтагазахімічным прадпрыемствам «Сыбур», якое належала «Газпраму». У 2004 годзе «Канструктыўнае бюро» Мазепіна набыло на аўкцыёне РФФМ звыш паловы паёў «Кірава-Чарапецкага хімічнага камбінату» (Кіраўская вобласьць), які вырабляў азотныя ўгнаеньні. У 2005—2006 гадах праз «Канструктыўнае бюро» набыў паі пермскіх заводаў «Галаген» і «Мінугнаеньні», а таксама заводу «Азот» у Беразьніках (Пермскі край) за кошт атрыманых пазыкаў. У 2007 годзе перайменаваў «Канструктыўнае бюро» ў Аб’яднаную хімічную кампанію «Ўралхім», якую ўзначаліў. У чэрвені 2008 году набыў 75 % паёў «Васкрасенскіх мінэральных угнаеньняў» у Маскоўскай вобласьці. У 2008 годзе скончыў Санкт-Пецярбурскі інстытут эканомікі і кіраваньня (СПІЭК) па спэцыяльнасьці «мэнэджмэнт арганізацыі». У 2009 годзе стварыў у Рызе (Латвія) дачыннае прадпрыемства для вываду прыбытку. У красавіку 2012 году стаў дэпутатам Заканадаўчага сходу Кіраўскай вобласьці ад партыі «Адзіная Расея» пасьля адстаўкі іншага дэпутата ад партыі, аднак сышоў з пасады ў траўні 2014 году. У 2012 годзе абараніў у СПІЭК кандыдацкую дысэртацыю на тэму «Ўтварэньне мэтадычнага падыходу да кіраваньня патэнцыялам прадпрыемствам нафтаздабыўной галіны». На люты 2013 году вартасьць маёмасьці Зьмітра Мазепіна складала 1,7 млрд даляраў[1].

У сьнежні 2013 году Мазепін праз «Уралхім» набыў 20 % паёў «Уралкалію» (Беразьнікі, Пермскі край) у Сулеймана Керымава (нар. 1966, Дзярбент, цяпер Дагестан). Яшчэ 22 % паёў у Керымава набыў Міхаіл Прохараў празь інвэстыцыйны фонд «Анэксім»[2]. Па выніках 2013 году «Уралхім» заняў 2-е месца ў Расеі паводле вытворчасьці азотных угнаеньняў. Таксама прадпрыемства было найбольшым у Расеі вытворцам аміяку і аміячнай салетры. У сакавіку 2014 году Мазепін заняў пасаду намесьніка старшыні Рады кіраўнікоў ААТ «Уралкалій»[3]. 18 красавіка 2014 году на сустрэчы з А. Лукашэнкам у Менску заявіў: «Спад цэнаў на калійныя ўгнаеньні прывёў да поўнага спаду цэнаў і на ўсе іншыя ўгнаеньні». Пры гэтым, ён адзначыў: «Мая мэта як аднаго з асноўных акцыянэраў — забясьпечыць гэтае разьвіцьцё для кампаніяў і, прымаючы рашэньне аб тым, каб увайсьці ў капітал кампаніі «Уралкалій», — прымножыць тое, што было, а ніяк не разбурыць або штосьці дэстабілізаваць. Я прадпрымальнік, я не палітык»[4][5]. У ліпені 2016 году ўласьнік беларускага прадпрыемства «Юрас Ойл» Зьміцер Лабяк набыў 20 % паёў «Уралкалію» у фонду «Анэксім» Міхаіла Прохарава. Пры гэтым, «Юрас Ойл» зьяўляўся афіцыйным дылерам «Уралхіму» ў Беларусі, а Зьміцер Лабяк быў аднакурсьнікам Мазепіна па Менскай сувораўскай вайсковай вучэльні, зь якім служыў у адной роце[6].

19 сьнежня 2018 году пры спрыяньні расейскага амбасадара ў Беларусі Міхаіла Бабіча ўзначаліў Беларуска-расейскую справавую раду, якую стварыла Гандлёва-прамысловая палата Расеі[7]. 14 жніўня 2020 году абнародаваў «Зварот ад імя Беларуска-расейскай справавой рады», у якім зьмясьціў заклік да «кіраўніцтва Беларусі, — безадкладна спыніць бессэнсоўнае кровапраліцьце і гвалт супраць мірных грамадзянаў» у ходзе пасьлявыбарчых вулічных пратэстаў. У 2-й частцы закліку адзначыў: «палітыкам патрэбна стварыць Камітэт нацыянальнага выратаваньня, які ад імя насельніцтва зможа размаўляць з уладай на роўных». Тамсама Мазепін напісаў: «Ад імя расейскага і беларускага бізнэсу зьвяртаемся да прэзыдэнта А.Р. Лукашэнкі з просьбай ... сесьці за стол мірных падрабязных перамоваў». Урэшце Мазепін адзначыў: «Зьвяртаемся да кіраўніцтва Расейскай Фэдэрацыі: не заставайцеся ў баку ад працэсу ўрэгуляваньня канфліктаў у Беларусі, каб Саюзная дзяржава (Беларусі і Расеі) ... не была разбуранай»[8]. Калі ў жніўні частка руднікоў «Беларуськалію» (Салігорск) прыпыніла працу ў сувязі са стачкай, «Уралкалій» на загад Мазепіна заключыў дамовы на пастаўку калійных угнаеньняў ранейшым пакупнікам беларускага вытворцы. Пасьля апавяшчэньня пра такі крок Мазепіна стачачнікі аднавілі працу[9]. 1 кастрычніка 2020 году на сумесным паседжаньні справавых радаў Беларусі і Расеі, якое прайшло ў Беларускай гандлёва-прамысловай палаце, Мазепін паведаміў пра распрацоўку ўрадам Расеі заахвочваньня для беларускага боку «больш актыўна выкарыстоўваць расейскія партовыя магутнасьці». Ён таксама адзначыў: «праз тое, што многія міжнародныя сувязі зараз парушыліся, у Расеі і Беларусі ёсьць гістарычны шанец паглыбіць інтэграцыю»[10]. На той час прадпрыемствы Беларусі пераважна выкарыстоўвалі Клайпедзкі порт у Летуве.

11 лістапада 2020 году на форуме «Моцныя ідэі для новага часу» ў Сочы (Краснадарскі край) заявіў: «велізарная колькасьць студэнтаў была адлічаная апошнім часам з унівэрсытэтаў у Менску (пасьля 10-тысячанага страйку ў верасьні). Хочам запусьціць ініцыятыву і дапамагчы адлічаным студэнтам, каб яны не зьязджалі ў Польшчу і ў Летуву (Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт), а прыехалі ў Маскву ці ў Піцер для таго, каб змаглі далей навучацца»[11]. У чэрвені 2021 году Зьміцер Мазепін пазычыў для «Уралкалію» 1,5 млрд даляраў у 18 банках, сярод якіх былі «Альфа-банк» і «Ашчадбанк Расеі», а таксама «Міжнародная нідэрляндзкая група» (Амстэрдам) і «Натыксіс» (Парыж, Францыя). 23 чэрвеня «Уралкалій» і «Уралхім» выйшлі з Расейскай асацыяцыі экспартэраў угнаеньняў. 8 ліпеня 2021 году кіраўнік беларускага «Цэнтру стратэгічных і зьнешнепалітычных дасьледаваньняў» Арсень Сівіцкі заявіў, што «Уралкалій», мажарытарным пайшчыкам якога зьяўляецца Мазепін, ёсьць «адным з галоўных фінансавых донараў актыўнасьцяў беларускай апазыцыі, падтрымка якой паступае пад выглядам фінансавых ахвяраваньняў ад імя прадстаўнікоў беларускай дыяспары». Сівіцкі заўважыў, што Мазепін ажыцьцяўляў лябізм санкцыяў супраць «Беларуськалію» ў Эўразьвязе, уведзеных у 4-м пакеце 21 чэрвеня, і ЗША (9 жніўня) дзеля перахопу долі на сусьветным калійным рынку ў памеры да 20 %[12].

Сям’я

  • СынМікіта Мазепін (нар. 1999, Масква), аўтагоначнік першынства сьвету «Формула-1» у складзе амэрыканскай дружыны «Хаас» (з 21-га сэзону ў 2021 годзе) і першынства «Формула-2» (3-е месца са 162 баламі, да 2020 году) у складзе брытанскай дружыны «Хайтэк». Чацьверты ўраджэнец Расеі, які стаў пілётам «Формулы-1»[13].
Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads