Кавалі (Княгінінскі сельсавет)
вёска ў Княгінінскім сельсавеце Мядзельскага раёну Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кавалі́[1] — вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці. Уваходзіць у склад Княгінінскага сельсавету.
Remove ads
Гісторыя
- 1770 год — зьяўлялася фальваркам Ашмянскага павету. У склад фальварку ўваходзілі вёскі Ярны, Пруднікі, Русачкі і іншыя.
- 1857 год — маёнтак Вялейскага павету Віленскай губэрні, зьяўляўся ўладаньнем Сялевіча і іншых. Налічваў 55 жыхароў.
- 1921 год — на месцы вёскі разьмяшчаліся калёнія і вёска ў складзе Крывіцкай гміны Вялейскага павету Віленскага ваяводзтва. У складзе калёніі знаходзіліся 7 двароў і 56 жыхароў, у складзе вёскі — 17 двароў і 85 жыхароў.
- З 12 кастрычніка 1940 году вёска знаходзіцца ў складзе Восаўскага сельсавету Крывіцкага раёну Вялейскай вобласьці (з 20 верасьня 1944 году — Маладэчанскай).
- 1950 год — створаны калгас імя «Камунар».
- З 16 ліпеня 1954 году знаходзіцца ў складзе Княгінінскага сельсавету.
- 20 студзеня 1960 году вёска ўвайшла ў склад Менскай вобласьці.
- 1960 год — насельніцтва вёскі складала 108 жыхароў.
- З 25 сьнежня 1962 году вёска знаходзіцца ў складзе Мядзельскага раёну.
- З 1964 году вёска знаходзіцца ў складзе саўгасу «Восаўскі» з цэнтрам у вёсцы Восава.
- З 4 верасьня 1991 году вёска знаходзіцца ў складзе калгасу «Восаўскі».
Remove ads
Насельніцтва
- 2010 год — 3 жыхары
- 1999 год — 9 жыхароў
- 1 студзеня 1997 году — 14 двароў, 15 жыхароў
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads