Русачкі (Менская вобласьць)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Русачкі́[1] — вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці, уваходзіць у склад Крывіцкага сельсавету.
Remove ads
Гісторыя
- 1770 год — вёска фальварку Кавалі Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва.
- 1857 год — вёска маёнтку Крывічы Вялейскага павету Віленскай губэрні. Маёнтак зьяўляўся ўладаньнем Любанскага.
- 1904 год — вёска ў складзе Крывіцкай воласьці Вялейскага павету Віленскай губэрні. Налічвала 92 жыхароў.
- 1908 год — вёска налічвала 15 двароў і 98 жыхароў.
- 1921 год — вёска ў складзе Крывіцкай гміны Вялейскага павету Віленскага ваяводзтва. Насельніцтва вёскі складала 78 жыхароў.
- 1931 год — вёска ў складзе Крывіцкай гміны Вялейскага павету Віленскага ваяводзтва. Насельніцтва вёскі складала 81 жыхар.
- З 12 кастрычніка 1940 году вёска знаходзіцца ў складзе Крывіцкага сельсавету Крывіцкага раёну Вялейскай вобласьці (з 20 верасьня 1944 году — Маладэчанскай).
- З 28 чэрвеня 1958 году вёска знаходзіцца ў Крывіцкім пасялковым савеце.
- 20 студзеня 1960 году вёска ўвайшла ў склад Менскай вобласьці.
- З 25 сьнежня 1962 году вёска знаходзіцца ў складзе Мядзельскага раёну.
- З 1979 году вёска знаходзіцца ў складзе калгасу «Беларусь» з цэнтрам у вёсцы Пруднікі (былая назва — калгас імя Жданава).
Remove ads
Насельніцтва
- 2010 год — 9 жыхароў
- 1999 год — 21 жыхар
- 1 студзеня 1997 году — 10 двароў і 22 жыхароў
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads