Каранёўка (Хвойніцкі раён)
вёска ў Хвойніцкім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Каранёўка[1] — вёска ў Беларусі. Уваходзіць у склад Алексіцкага сельсавету Хвойніцкага раёну Гомельскай вобласьці.
Remove ads
Гісторыя
Расейская імпэрыя

Найранейшая зьвестка пра Куранёўку[a] вядомая зь сялянскай рэвізіі 1850 году, калі вёска ў складзе маёнтку Міхалёў належала панам-братам Альфонсу і Аляксандру, сынам Альбіна, Аскеркам[3]. У 1852 — 1861 гадах жыхары Каранёўкі[b] Глушакі, Паўлянкі (Паўленкі), Дразды, Грабянчук, Зянок, Коршакі (Каршакі), Гарасіменка, Тромбач згадваліся ў мэтрычных кнігах Хобненскай Іаана Багаслоўскай царквы[4].
На вайскова-тапаграфічнай мапе Расейскай імпэрыі, створанай у 1846 – 1863 гг., паміж дваром Міхалёў і сялом Алексічы, г. зн. там менавіта, дзе паўстала вёска, зьмешчана нікому невядомае 6-ці дворнае паселішча пад назвай Кунцаў Рог.
У парэформавы пэрыяд Каранёўка адміністрацыйна належала да Юравіцкай воласьці Рэчыцкага павету Менскай губэрні.

З сакавіка 1861 году каранёўцы ўсё часьцей называныя ў мэтрычных запісах Алексіцкай Сьвята-Мікалаеўскай царквы[c][6]. Згодна з кліравой ведамасьцю гэтай царквы за 1869 год, у Каранёўцы было 5 і 2/4 двара[d], а жыхарамі ў іх — 22 мужчыны і 19 жанчын[7].
На пачатак 1870 году ў вёсцы налічвалася 16 гаспадароў зь сялянаў-уласьнікаў, прыпісаных да Маклішчаўскага сельскага таварыства. Маклішча і Каранёўка месьціліся на землях маёнтку Міхалёў паноў Александровічаў і нібыта працягвалі належаць да прыходу Хобненскай Іаана-Багаслоўскай царквы[8]. Аднак, згодна са зьвесткамі 1876 і 1879 гадоў, жыхары абедзьвюх вёсак, як і ў 1869 г., заставаліся прыхаджанамі Алексіцкай Мікалаеўскай царквы[9].
Яшчэ 12 чэрвеня 1871 году маёнтак Міхалёў з 3590 дзесяцінамі ўгодзьдзяў набыў ад паноў Александровічаў праваслаўны купец Іван Рыгоравіч Баглей[10][e]. У 1888 годзе добрамі Міхалёў з 3704 дз. валодала купецкая ўдава Марфа Аляксандраўна Баглей[f][12], адпаведна, зь ёй каранёўцам і маклішчанцам даводзілася надалей улагоджваць пазямельныя пытаньні.
Паводле перапісу 1897 году, вёску складалі 17 двароў з 95 жыхарамі[13]. На 1909 год у Куранёўцы[g] было 29 двароў і 102 жыхары[14].
Найноўшы час
9 лютага 1918 года, яшчэ да падпісаньня Берасьцейскага міру з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямеччына перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Каранёўка ў складзе Юравіцкай воласьці Рэчыцкага павету, аднак, апынулася ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 траўня тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гэтмана Паўла Скарападзкага[15].

1 студзеня 1919 года, згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі, Юравіцкая воласьць увайшла ў склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, аднак 16 студзеня разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі была далучаная да РСФСР.
Пасьля другога ўзбуйненьня БССР, з 8 сьнежня 1926 года Каранёўка — у Маклішчаўскім сельсавеце Юравіцкага раёну Рэчыцкай, з 9 чэрвеня 1927 года Гомельскай акругі. 10 лістапада 1927 года той далучана да Алексіцкага сельсавету. На 1930 год у вёсцы было 36 двароў з 175 жыхарамі. У 1931 годзе арганізаваны калгас[13]. З 20 лютага 1938 года — у Палескай вобласьці з цэнтрам у Мазыры.
Напярэдадні Другой сусьветнай вайны ў Каранёўцы налічвалася 29 двароў, 112 жыхароў. У жніўні 1942 году акупанты расстралялі 10 вяскоўцаў, у чэрвені 1943 году паселішча было цалкам спаленае. Яшчэ 10 каранёўцаў загінулі і прапалі бязь вестак на франтах[16].
З 8 студзеня 1954 года Каранёўка — у Гомельскай вобласьці. Паводле перапісу 1959 года тут было 116 жыхароў. Вёска — у складзе калгасу «Ленінскі шлях» з цэнтральнай сядзібай у Глінішчы[13].
Remove ads
Насельніцтва
Заўвагі
- У расейскамоўнай рэвізіі менавіта так – Куренёвка. Адразу ўспамінаюцца мележавыя Курані[2].
- Апошняя згадка ў мэтрыцы Хобненскай царквы пазначана 1863 годам, калі скончыў жыцьцё хворы на сухоты 44-гадовы каранёвец Рыгор Аляксандраў Плясун[5].
- Заставалася ўладальніцай і на 1911 (1913) год, аднак, угодзьдзі складалі ўжо 3771 дз.[11]
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads