Маклішча

вёска ў Хвойніцкім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Маклі́шча[b] — вёска ў Беларусі. Уваходзіць у склад Алексіцкага сельсавету Хвойніцкага раёну Гомельскай вобласьці.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Thumb
Маклішча, Старч, Хвойнае на Гэнэральнай мапе ВГАБ.
Thumb
Маклішча на схематычным пляне Рэчыцкага павету 1800 г.

На Генэральнай мапе «Беларускія землі ў канцы XVIII ст.» другога тому Вялікага гістарычнага атлясу Беларусі, складзенай на падставе зьвестак пярэдадня першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 г.), паказана і вёска Маклішча[4]. У матэрыяле Генэральнай візытацыі Старчаўскай (Старчыцкай) Раства-Багародзіцкай уніяцкай царквы Мазырскага дэканату, праведзенай а. Эліяшам (Ільлёй) Бародзічам, протанатарыем апостальскім дыяцэзіі Пінскай і Тураўскай, датаванай 8-м днём лютага 1778 году, засьведчана, што ў вёсцы Маклішча пана Багуслава Аскеркі, харунжага мазырскага, налічвалася 10 двароў[5]. У справе аб дваранстве роду Аскеркаў прыведзены зьмест тэстамэнту 1782 году пана Багуслава сваім сынам Леапольду Юзафу, Фларэнціну, Станіславу і Міхалу. Згодна зь ім, Маклішча мусіла дастацца Міхалу[6].

Тады вёска належала да Мазырскага павету Менскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага.

Расейская імпэрыя

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Маклішча апынулася ў межах Рэчыцкай акругі Чарнігаўскага намесьніцтва (губэрні), з 1796 годзе ў складзе тэрытарыяльна ўпарадкаванага Рэчыцкага павету Маларасейскай, а з 29 жніўня 1797 года Менскай губэрні Расейскай імпэрыі[7]. У дакумэнце пад назвай «Камеральное описание пришедшей от Минской и Волынской губернии к Черниговскому наместничеству части и устроенной в ней Речицкой округи» 1796 году, які складзены паводле расейскай рэвізіі 1795 года, паведамляецца, што «Михайле Оскирке порутчику польскому…» належалі «двор Михалёв, деревня Моклище, село Старч, деревня Мутижер»[8].

У шляхецкай рэвізіі 1811 года пацьверджана і дададзена: пан Міхал Аскерка і яго сыны Альбін, Вікенці, Ян Антоні, Эразм былі ўладальнікамі двара Міхалёў, паселішчаў Маклішча, Старч, Муціжар, у якіх разам налічвалася 130 душ падданых мужчынскага полу[9].

На 1850 год у Маклішчы было 29 двароў, 85 жыхароў[1]. У «Списках населённых мест Минской губернии по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении и народонаселении [Дело]: 1857 г.» засьведчана, што 136 жыхароў абодвух полаў вёскі Маклішча зьяўляліся прыхаджанамі Хобненскай царквы сьв. Іаана Багаслова[10].

У парэформавы пэрыяд Маклішча адміністрацыйна належала да Юравіцкай воласьці. На пачатак 1870 года паведамляецца пра 40 мужчын-гаспадароў зь ліку сялянаў-уласьнікаў, прыпісаных да Маклішчаўскага сельскага таварыства, і 1 аднадворца, прыпісанага да воласьці[11]. Згодна са зьвесткамі на 1876 і 1879 гады, жыхары Маклішча у большасьці былі ўжо прыхаджанамі Алексіцкай Сьвята-Мікалаеўскай царквы[12].

Паводле перапісу 1897 года, у Маклішчы налічвалася 26 двароў з 225 жыхарамі, існаваў хлебазапасны магазын[1]. На 1909 год у вёсцы — 45 двароў, 245 жыхароў[13].

Найноўшы час

9 лютага 1918 года, яшчэ да падпісаньня Берасьцейскага міру з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямеччына перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Маклішча ў складзе Юравіцкай воласьці Рэчыцкага павету, аднак, апынулася ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 траўня тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гэтмана Паўла Скарападзкага[14].

1 студзеня 1919 года, згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі, Юравіцкая воласьць увайшла ў склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, аднак 16 студзеня разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі была далучаная да РСФСР.

Пасьля другога ўзбуйненьня БССР, з 8 сьнежня 1926 года Маклішча — цэнтр сельсавету ў складзе Юравіцкага раёну Рэчыцкай, з 9 чэрвеня 1927 года Гомельскай акругі. 10 лістапада 1927 года сельсавет скасаваны, а тэрыторыя далучана да Алексіцкага сельсавету. На 1930 год у вёсцы было 65 двароў з 342 жыхарамі. У 1931 годзе арганізаваны калгас[1]. З 20 лютага 1938 года — у Палескай вобласьці з цэнтрам у Мазыры.

Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны ў вёсцы Маклішча налічвалася 46 двароў, 156 жыхароў. У чэрвені 1943 года карнікі з баявой групы Вальтэра Шымана спалілі вёску[15]. 8 вяскоўцаў загінулі ў вёсцы пад акупацыяй, 38 чалавек — на франтах[16].

З 8 студзеня 1954 года Маклішча — у Гомельскай вобласьці. Паводле перапісу 1959 года тут было 230 жыхароў. Вёска — у складзе калгасу «Ленінскі шлях» з цэнтральнай сядзібай у Глінішчы[1].

Remove ads

Насельніцтва

  • 2021 год — 2 гаспадаркі, 4 жыхары[17].

Заўвагі

  1. Не з XIX ст., як пісаў С. В. Марцэлеў[1].
  2. Толькі гэтая форма назвы ўжывалася заўсёды маклішчанамі і жыхарамі навакольных вёсак. Форму Мóклішча стварыў, як выглядае, выключна зь меркаваньняў этымалёгіі ды ў спалучэньні з ўласным жаданьнем і ўяўленьнямі, Я. Н. Рапановіч[2]. Яе запазычылі аўтары-укладальнікі нарматыўнага даведніка[3]. І ў польскай форме Mokliszcze, і ў расейскай форме Моклище націск на першы склад ня мог перамясьціцца, бо абедзьве тыя формы залежныя ад беларускай традыцыі.

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads