Конарт

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Конарт (Кунерт, Кунэрт) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Кунард або Кунэрт, пазьней таксама Конэрт або Конард (Cunhard, Cunard[1], Kunert, Konert[2], Conard[3]) — імя германскага паходжаньня[4]. Іменная аснова -кон- (-кун-) (імёны ліцьвінаў Кондрут, Конрад, Якун; германскія імёны Cundrud, Konrad, Acun) паходзіць ад гоцкага koni- 'адважны'[5] або германскага kunja, kuni '(хтосьці) з годнага, шляхецкага роду'[6], а аснова -гард- (-гарт-, -арт-) (імёны ліцьвінаў Бэйнарт, Ленарт, Мэйнарт; германскія імёны Beynart, Lenhardt, Meinhart) — ад гоцкага hardus 'моцны, цьвёрды'[7][8].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Kunart[9].

У ваколіцах Мэмэлю бытавала прозьвішча Kunert[10].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: panów Jana i Anny z Konartow Walterów obywatelow kowieńskich małząkow (XVIII ст.)[11]; Joanne Kunart (1743 год)[12].

Remove ads

Носьбіты

Кунерты[13] (Kunert) гербу ўласнага — літоўскі шляхецкі род зь Вільні і Віленскага павету[14].

Глядзіце таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads