Валадар

старонка-неадназначнасьць у Вікімэдыі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Валада́р, Валта́р (Вальтар) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча Ва́льтар.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Валдар, Валтар або Валдэр, пазьней Вальтэр (Waldhar, Valdarr[1], Waldar[2][3][4][5], Valdar[6], Waltar, Walder, Walter) і Ерывалд (Erivald) — імёны германскага паходжаньня[7]. Іменная аснова -валд- (-алд, -олт) (імёны ліцьвінаў Геральт, Левалт, Рамвольт; германскія імёны Gerwald, Lewolt, Romuald) паходзіць ад гоцкага і германскага waldan 'валодаць, гаспадарыць' або wulþus 'слава, мажнасьць', а аснова -гер- (-ер-) (імёны ліцьвінаў Герман, Гунтэр, Кіндэр; германскія імёны Herman, Gunter, Kinder) — ад гоцкага harjis[8], германскага heri 'войска, загон' або гоцкага hairus[9], германскага heru 'меч'[10].

Гісторык Павал Урбан у сваёй кнізе «Старажытныя ліцьвіны» зьвяртае ўвагу на тое, што германскі тэрмін wald (-old) адпавядае праславянскаму *voldъ — корань для 'валадарыць, панаваць'. Такім парадкам, адным з значэньняў імя Валадар магло быць «Абдораны ўладай»[11], а яго германскіх адпаведнікам выступае імя Waltari[12].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Walter (Welter, Waltyr)[13].

У 1634 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся Johannes Waltherus, Dantiscanus Borussus, у 1636 годзе — Theodorus Wolderus, Regiomontanus Borussus, у 1650 годзе — Christophorus Wolderus, Regiomontanus Prussus[14].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Валътыроу (1120—1130-я гады)[15]; miasto Nowawolia… Lvkas Walter… Lvkasa Waltera… Livkas Walter… Łvkas Walter… Lvkass Walter (12 кастрычніка 1561 году)[16]; Christophorus Walterus, Litvanus Melkeimensis… Henricus Walterus, Litvanus Melkeimensis (1630 год)[17]; od pana Kazimierza Wałtara (1675—1677 гады)[18]; panów Jana i Anny z Konartow Walterów obywatelow kowieńskich małząkow (XVIII ст.)[19]; tudzież Jana i Marianny Walterów, małżonków (29 кастрычніка 1764 году)[20]; Parafia kowieńska… Waltaryszki (1784 год)[21]; Walterowna (1825 год)[22]; Walter Dominik (3 лістапада 1846 году)[23]; Валтаровною (9 студзеня 1896 году)[24].

Remove ads

Носьбіты

  • Вальтар ( 546) — кароль лянгабардаў
  • Вальдар (700-я) — легендарны кароль Даніі
  • Валадар Расьціславіч (да 1069—1124) — князь перамышальскі
  • Валадар Глебавіч (1090-я — па 1167/1177) — князь менскі і полацкі
  • Антон Францавіч Вальтэр — селянін з ваколіцаў Расенаў, які меў у валоданьні зямлю на 1889 год[25]
  • Віктар Вальтар (1902—1931) — беларускі літаратар

Вальтэры (Walter) гербу Левальт — літоўскі шляхецкі род зь Вільні[26].

Вальтэры — парафіяне касьцёла ў Пустыні (каля Дрысы) на 1849 год[27] і ў Росіцы на 1861 год[28].

Вальтэры (Walter) гербу Вежынкова — літоўскі шляхецкі род з ваколіцаў Кобрыню[29]

Вальдэровічы (Walderowicz) гербу Лешчыц — шляхецкі род Рэчы Паспалітай[30].

На 1906 год існавала вёска Вальтэры ў Рэжыцкім павеце, а таксама вёска Валтрава (Валтрова) у Себескім павеце Віцебскай губэрні[31].

Remove ads

Глядзіце таксама

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads