Конрад Войдатавіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Конрад Войдатавіч (1360-я — верасень 1390) — літоўскі князь.

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...

Імя

Конрад або Кунрад (Konrad, Cunrad[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -кон- (-кун-) (імёны ліцьвінаў Кондрут, Кунат, Якун; германскія імёны Cundrud, Kunat, Acun) паходзіць ад гоцкага koni- 'адважны'[3] або германскага kunja, kuni '(хтосьці) з годнага, шляхецкага роду'[4], а аснова -рад- (-рат-) (імёны ліцьвінаў Радзівіл, Раталт, Радавін; германскія імёны Ratwilius, Ratolt, Radowin) — ад гоцкага *rêþs[5], германскага rad- 'рада'[6].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў Konrad, Konrat, Kunrod, Kunrot[7].

Remove ads

Біяграфія

Зь літоўскага княскага роду, сын Войдата.

У 1390 годзе браў удзел у супольнай аблозе крыжакамі і Вітаўтам Вільні, у час якой яго параніла стрэлам з бамбарды. Празь некалькі тыдняў памёр ад гэтай раны ў Прусіі.

Меў жонку, але яе імя невядомае, як і тое, ці меў дзяцей.

Польскі гісторык XV ст. Ян Длугаш атаясамліваў Конрада з сынам Кейстута Таўцівілам (які меў каталіцкае імя Конрад), што ўсталявалася ў гістарыяграфіі[8].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads