Кунат

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Кунат (Конат) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Кунат (Kunat, Kuhnat[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -кон- (-кун-) (імёны ліцьвінаў Кондрут, Конрад, Якун; германскія імёны Cundrud, Konrad, Acun) паходзіць ад гоцкага koni- 'адважны'[3] або германскага kunja, kuni '(хтосьці) з годнага, шляхецкага роду'[4], а аснова -гад- (-ад-, -ат-) (імёны ліцьвінаў Ядвіга, Гатман, Бернат; германскія імёны Hadwig, Hadoman, Bernat) — ад гоцкага *haþus[5], германскага hathu 'бой'[6].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў Kunat, Kunad, Konat, Konad, Gunat[7], Kuniat[8].

У Чэхіі гістарычна бытавала германскае імя Kunat (Kunath)[9].

У Прусіі бытавала імя Кунат (Кунад): Kunot (1267 год)[10], Kunad (1343 год)[11].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Конатовичомъ потверженье (9 лістапада 1449 гаду)[12]; Станиславъ Кунатовичъ (1565 год)[13]; Вырозембы Кунаты. Юри Кунатъ выслалъ сына своего Яна, конь збройно. Тотъ же Янъ Юревичъ Вирозембъский ставилъ конъ з Нестечи з части малъжонки своее конъ. Балтазаръ Кунатъ черезъ слугу… Анъдрей Кунатъ (1567 год)[14]; Dzietkowskie szioło… Kunat Guntarowicz z bratem Petruliem (13 кастрычніка 1591 году)[15].

Remove ads

Носьбіты

Кунат (Kunat, Kunatt) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[16].

Глядзіце таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads