Кудаева
вёска ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Куда́ева[2] (па-расейску: Кудаево) — вёска ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласьці. Знаходзіцца за 5 кілямэтраў на паўночны ўсход ад Воршы. Кудаева ўваходзіць у склад Андрэеўшчынскага сельсавету.
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
У 1676 годзе згадваецца як вёска ў Аршанскім павеце ВКЛ[3] — уласнасьць Сапегаў у межах Дубровенскага графства, маёнтак Дуброўна.[4]
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай 1772 году Кудаева ў складзе Расейскай імпэрыі, у Магілёўскай губэрні. 9 кастрычніка 1972 году ўтворана Аршанская правінцыя, 22 ліпеня 1973 году ўтвораны Аршанскі павет. З 22 сакавіка 1777 году да 10 студзеня 1778 году ў складзе Аршанскага павету Магілёўскай губэрні (Магілёўскае намесьніцтва, 10 студзеня 1778 — 12 сьнежня 1796).З 01.12.1796 па 27.02.1802. Аршанскі павет Беларускай губэрні. З 27 лютага 1802 г. Магілёўская губэрня, Аршанскі павет, Высокаўская воласьць.[5] Вёска адлюстравана на пляне генэральнага межаваньня Аршанскага павету канца 18 ст. [6] З 1787—1792 году ўласнасьць князя Францішка Любамірскага. У 1820 годзе князь Канстанцін Любамірскі атрымаў у спадчыну Межава (Канстанцінава) й 14 фальваркаў плошчай 40 000 дзесяцін. Графіня Кацярына Марыя Любамірская[a] ў 1872 годзе атрымала ў спадчыну маёнтак Кудаева (Берасьценава) — 9980 дзесяцін зямлі, дзягцярны завод, млын й маёнтак Горбава — 6784 дзесяцін зямлі.[7] У 1910 годзе сялянам вёскі Кудаева належала 478 дзесяцін зямлі. Сяляне вёскі адносіліся да прыходу Салаўёўскае царквы Сьвятых Канстанціна і Алены й уваходзілі ў Стражаўскае сялянскае таварыства Высокаўскай воласьці.[8]
Найноўшы час
З 14 верасьня 1917 году Магілёўская губэрня ў Заходняй вобласьці Расейскай рэспублікі. Уваходзіла ў склад Беларускай Народнай Рэспублікі, абвешчанай 25 сакавіка 1918, з 1 студзеня 1919 году ў ССРБ, з 27 лютага ў РСФСР. З 11 ліпеня 1919 году Аршанскі павет у Віцебскай губэрні. З сакавіка 1924 году ў БССР і з 17 ліпеня ў Кудаеўскім сельсавеце Аршанскага раёну, Аршанскай акругі, з 26 ліпеня 1930 году, Аршанскі раён, БССР. З 15 студзеня 1938 году Аршанскім раёне, Віцебскай вобласьці. У 1929 годзе ўлады утварылі калгас «Чырвоны партызан». Пад нямецкай акупацыяй з сярэдзіны ліпеня 1941 да 26 чэрвеня 1944 году. З кастрычніка 1943 году ў зоне баявых дзеяньняў.
У 1944 годзе аднавілі калгас «Чырвоны партызан», які ў 1958 годзе далучылі да калгаса «імя Чапаева» з цэнтрам у Міцькаўшчыне. [9] [10] Аграфірма «Штотц Агро-Сэрвіс Міцькаўшчына» запрацавала ў 2003 годзе на зямлі плошчай 3000 га.
Remove ads
Насельніцтва
- XXI стагодзьдзе: 2010 год — 9 чалавек;
- XX стагодзьдзе: 1910 год — сяло: 44 двара, 159 мужчын, 172 жанчыны;[8] 1923 год — 520 чалавек; 1998 год — 11 двароў, 16 чалавек;
- XIX стагодзьдзе: 1886 год — сяло: 239 чалавек, 36 двароў;[11]
- XVIII стагодзьдзе: 1792 год — 30 двароў;
Славутасьці
Вялікі камень кудаеўскі
Трэці велічынëю камень Беларусі (памеры 6,9×5×2,2 м) ляжыць у кар’еры за адзін кілямэтар на поўдзень ад вёскі.
Другі (памеры 10,2×6×4 м) — Чортаў камень (камень-кравец) ля вёскі Вароніна ў Сеньненскім раёне.
Першы (памеры 11×5,6×2,8 м) — Вялікі камень ля вёскі Горкі ў Шумілінскім раёне.
Валун кудаеўскі — помнік прыроды дзяржаўнага значэньня. Плошча помніка — 34,5 м², плошча ахоўнай зоны — 141,9 м². Доўгая вось яго дасягае 6,9 м, кароткая — 5 м, вышыня — 2 м, акружнасьць — 22,8 м, вага — больш за 180 т. Валун прынесены ледавіком каля 150 тыс. гадоў таму з Аляндзкіх астравоў.
- Вялікі камень кудаеўскі
Крыніцы
Заўвагі
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads