Кунахавічы
вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ку́нахавічы[2] — вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці, уваходзіць у Вярховіцкі сельсавет.
Кунахавічы месьцяцца за 31 км на паўночны захад ад Камянцу, за 59 км на поўнач ад Берасьця, за 12 км на паўночны ўсход ад чыгуначнай станцыі Высока-Літоўск (лінія Берасьце — Беласток). Празь вёску праходзіць мясцовая аўтадарога Н-349 (Вярховічы — Пагранічная).
Remove ads
Гісторыя
- сярэдзіна XIX ст.: вёска ў Берасьцейскім павеце Гарадзенскай губэрні Расейскай імпэрыі, уваходзіла ў склад фальварку Каралін, маёнтку Капылы, ўладаньне абшарніцы Караліны Пуслоўскай.
- 1845: паводле інвэнтару 26 двароў, 189 рэвіскіх душ, 182 дзесяціны ворыўнай зямлі, 67 дзесяцінаў лугу.
- 2-я палова XIX ст.: вёска ў Вярховіцкай воласьці тых жа павету і губэрні.
- 1897: паводле перапісу ў вёсцы 38 двароў, 266 жыхароў, хлебазапасная крама. У складзе Кунахавіцкай сельскай грамады.
- 1905: 281 жыхар.
- 1921: у выніку польска-савецкай вайны па Рыскай мірнай дамове ў складзе Польшчы, вёска ў Вярховіцкай гміне Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва.
- 1923: 32 двары, 144 жыхары.
- 1939: у выніку пакту Молатава — Рыбэнтропа ў складзе Берасьцейскай вобласьці БССР.
- 1940: вёска ў Вярховіцкім сельсавеце Высокаўскага раёну Берасьцейскай вобласьці, 45 двароў, 210 жыхароў.
- 1941—1945: цягам Другой сусьветнай вайны на франтах загінулі і прапалі бязь вестак 13 жыхароў вёскі.
- 1950: арганізаваны калгас «Ударнік», пазьней вёска ў калгасе «Расея».
- 1960: 182 жыхары.
- 1962: у Камянецкім раёне.
Remove ads
Насельніцтва
- XX стагодзьдзе: 1970 год — 207 жыхароў; 1999 год — 123 жыхары
- XXI стагодзьдзе: 2005 год — 45 двароў, 101 жыхар; 2010 год — 97 жыхароў
Інфраструктура
У складзе СВК «Агра-Ніва».
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads