Куравое

вёска ў Хвойніцкім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Куравое[2] — вёска ў Беларусі. Уваходзіць у склад Велікаборскага сельсавету Хвойніцкага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва на 2004 год — 66 чалавек. Знаходзіцца за 8 км на паўночны захад ад места і чыгуначнай станцыі Хвойнікаў, на аўтамабільнай дарозе Хвойнікі — Вялікі Бор.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

У рэвізіі Мазырскага староства, выкананай каралеўскімі камісарамі панамі Рыгорам Валовічам і Мікалаем Нарушэвічам да 8 кастрычніка 1560 года, вядомай з актавай кнігі 1777 года, была вызначана мяжа сяла Загальля і Клівоў, частка якой ад рэчкі Рабец балотам Чарнышоўскім даходзіла «do mostu Korowoha, od mostu w Mutnice[b]...»[3]. Відавочна, селішча Каравога (Куравога) тады яшчэ не было.

Thumb
Вёска Куравое ў складзе Загальскага староства каля 1772 г.

На Генэральнай мапе «Беларускія землі ў канцы XVIII ст.» другога тому Вялікага гістарычнага атлясу Беларусі, складзенай на падставе зьвестак пярэдадня першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 г.), вёска Куравое паказана ў складзе Загальскага староства[4]. У люстрацыйным інвэнтары ад 27 верасьня 1789 года, у якім Загальскае староства разьмяжоўвалася з Хвойніцкімі добрамі паноў Прозараў, з Барысаўшчынай і Старчам паноў Аскеркаў, паміж вёскамі Небытаў і Хвойнае згаданая Słobada Kurowa[5].

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Thumb
Куравая Слабада на схематычным пляне Рэчыцкага павету 1800 г.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Куравое апынулася ў межах Рэчыцкай акругі Чарнігаўскага намесьніцтва (губэрні), з 1796 года ў складзе ўпарадкаванага Рэчыцкага павета Маларасейскай, а з 29 жніўня 1797 г. Менскай губэрні Расейскай імпэрыі[6]. На 1795 год вёска разам з цэлым Загальскім староствам належала «малолетнему Станиславу Бужинскому по жизни его», але была ў арэндзе ў судзьдзі Вінцэнція Жука[7]. Тады ў Слабадзе Куравой было 3 двары з 10 жыхарамі мужчынскага і 12 жаночага полу[8].

Thumb
Куравое, Хвойнае, Рудзенька, Небытаў на трохвярстовай мапе Ф. Ф. Шубэрта 1850 г.

На 1850 год тут налічвалася 8 двароў з 45 жыхарамі[1]. У «Списках населённых мест Минской губернии по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении и народонаселении [Дело]: 1857 г.» засьведчана, што 18 жыхароў абодвух полаў зь вёскі Куравое зьяўляліся прыхаджанамі Хвойніцкай Сьвята-Пакроўскай царквы[c], 2 мужчыны і 1 жанчына з Слабады Куравой былі парафіянамі Астраглядаўскага касьцёлу Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі[9].

У парэформавы пэрыяд вёска належала да Хвойніцкай воласьці. Згодна з кліравой ведамасьцю Хвойніцкай Пакроўскай царквы за 1869 год, яе прыхаджанамі былі 24 мужчыны і 22 жанчыны, якія жылі ў 6 дварах вёскі Куравое[10]. На пачатак 1870 году у Куравой Слабадзе — 6 гаспадароў зь ліку былых дзяржаўных сялянаў, прыпісаных да Небытаўскага сельскага таварыства[11]. У ведамасьці Хвойніцкай Пакроўскай царквы на 1875 год засьведчана, што да яе прыходу належалі 19 мужчын і 22 жанчыны, якія жылі ў 5 дварах вёскі Куравое[12]. Паводле перапісу 1897 года паселішча складалі 11 двароў, 82 жыхары[1]. У 1909 годзе ў вёсцы Куравое налічвалася 14 двароў, 110 жыхароў[13].

Найноўшы час

9 лютага 1918 года, яшчэ да падпісаньня Берасьцейскага міру з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямеччына перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Куравое ў складзе Хвойніцкай воласьці, аднак, апынулася ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 траўня тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гэтмана Паўла Скарападзкага[14].

Thumb
Куравое, Небытаў, Карчовае, Рудзенька на мапе 1924-1926 гг.

1 студзеня 1919 года, згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі, Хвойніцкая воласьць увайшла ў склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, аднак 16 студзеня разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі была далучаная да РСФСР. Згодна з дакумэнтам «Сведения о количестве учащихся школ Хойникской волости Речицкого уезда», на 15 красавіка 1921 года ў вёсцы Куравое працавала школа першай ступені з 28 вучнямі[15].

Пасьля другога ўзбуйненьня БССР, з 8 сьнежня 1926 года Куравое — у складзе Хвойніцкага раёну Рэчыцкай, з 9 чэрвеня 1927 года Гомельскай акругі. У 1929 годзе вяскоўцы ўступілі ў калгас[1]. З 20 лютага 1938 года — Палескай вобласьці з цэнтрам у Мазыры.

Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны ў вёсцы Куравое налічвалася 33 двары, 132 жыхары. У чэрвені 1943 года карнікі з баявой групы В. Шымана спалілі вёску і загубілі 13 чалавек[16]. 3 вяскоўцы загінулі на фронце[17].

З 8 студзеня 1954 года — складзе Гомельскай вобласьці. Паводле перапісу 1959 года ў Куравом было 113 жыхароў[1].

Remove ads

Насельніцтва

  • 2004 год — 27 гаспадарак, 66 жыхароў[18]
  • 2021 год — 20 гаспадарак, 49 жыхароў[19]

Забудова

Плян Куравога складаецца з кароткай шыротнай вуліцы, да якой на захадзе далучаецца кароткая мэрыдыянная вуліца. Забудова драўляная, сядзібнага тыпу[20].

Заўвагі

  1. Не з XIX ст., як пісаў С. В. Марцэлеў[1].
  2. На поўдзень ад сяла Вялікі Бор ёсьць урочышча Мутвіца.
  3. Ніжэй названыя і 39 вайскоўцаў, але, імаверна, мелася на ўвазе агульная колькасьць верных гэтай катэгорыі ўва ўсім прыходзе, не ў Куравом.

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads