Кімбарт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кімбарт (Кімбэрт, Генбарт) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Гімбэрт, Гінбэрт або Кінбард (Gimbert, Ginbert[1], Kinbardus[2]) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова -гін- (-ген-, -кін-) (імёны ліцьвінаў Гендрута, Кімунд, Менгін; германскія імёны Genedrudis, Ginmund, Mennigen) паходзіць ад гоцкага gin- 'пачатак'[4] (гоцкае *ginnan, германскае *gennan 'пачынаць'[5]), а аснова -берт- (-бэрт-, -барт-) (імёны ліцьвінаў Зыбарт, Кібарт, Любарт; германскія імёны Siebart, Kibart, Lubert) — ад германскага berhta 'яркі'[6].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Gimbertus[7].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Kimborczyszki (1744 год)[8]; wioski… Kimberciszki (1782—1783 гады)[9]; Cecylia Kimbart (1819 год)[10]; Waleria Julianna Kimbartowicz (1821 год)[11]; Marianna Kimbert (1824 год)[12].
Remove ads
Носьбіты
Кімбарты (Kimbort) — літоўскі шляхецкі род зь Вільні і Віленскага павету[13].
Кімбартовічы (Kimbortowicz) гербу Мурдэліё — літоўскі шляхецкі род[14].
Гембарты (Gembart) і Генбарты (Gębart) гербу Ястрабец — шляхецкія роды Рэчы Паспалітай[15], у тым ліку зь Пінскага павету[16].
Кімбэрт (Kimbert) — прозьвішча, гістарычна зафіксаванае на тэрыторыі цяперашняй Летувы[17].
На гістарычнай Браслаўшчыне існуе вёска Кімбарцішкі.
Remove ads
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads