Лодзейка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Лодзейка (Лодзік, Ладыка), Лоцейка (Лоцік) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Лодыка, Лутыка, Лотыка або Хлодык (Hlodico[1], Luttiko, Lotichius[2], Claodicus) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова хлод- (лод-, лот-) (імёны ліцьвінаў Лодальд, Лодвік, Лодар; германскія імёны Lodoald, Lodwich, Loder) паходзіць ад германскага hluþa, hluda 'слаўны'[4].

У 1598 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся Dauid Lotke, Regiomontanus Borussus, у 1604 годз — Jacobus Lotke, Regiomontanus Borussus[5].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Адамъ Лукашевичъ Ладыка (1567 год)[6]; kamienica Xiędza Ładzika… dom Stanisława Locikiewicza (1688 год)[7]; folwark i wioska Łodzikowsczyzna (1784 год)[8].

Remove ads

Носьбіты

  • Мацьвей Лодзейка — жыхар воласьці Беразьвечча (Полацкае ваяводзтва), які ўпамінаецца ў 1597 годзе[9]
  • Іван, Андрэй, Цімох, Лявон, Дьмітры, Раман, Марк, Фёдар, Кузьма, Арцём, Астап, Сямён, Міхаіл, Антон, Грышка, Юрка, Якуб, Пракоп, Даніэль і Васіль Лодзейкі — жыхары сяла Абрубу (Браслаўскі павет), якія ўпамінаюцца ў 1652 годзе[10]
  • Ян Лоцейка (Лацейка) — шляхціч Менскага ваяводзтва, які ўпамінаецца ў 1765 годзе[11]
  • Мікалай Лоцейка (Лацейка) — шляхціч Менскага ваяводзтва, які ўпамінаецца ў 1787 годзе[12]

Лоцікі — парафіяне касьцёла ў Росіцы на 1861 год[13].

Ладыкі (Ładyka) — прыгонныя зь вёскі Пазьдзянятаў (Ашмянскі павет), якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[14].

Лодыкі (Łodyka) — прыгонныя зь вёскі Драбышоў, Галімшчыны і Вігушкаў (Ашмянскі павет), якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[15].

На 1906 год існавала вёска Ладзейкава ў Себескім павеце Віцебскай губэрні[16].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads