Вігушкі

вёска ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Вігушкі — вёска ў Беларусі, каля ракі Гаўі. Уваходзяць у склад Ліпнішкаўскага сельсавету Івейскага раёну Гарадзенскай вобласьці.

Хуткія факты
Remove ads

Назва

Вік або Віга (Wic, Wigo) — імя германскага паходжаньня[1].

Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[2], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[3]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная «лінія Сафарэвіча» (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[4].

Remove ads

Гісторыя

У сярэдзіне XVI стагодзьдзя вёска і фальварак у Ашмянскім павеце Віленскага ваяводзтва. Адносіліся да маёнтка Іўе, які належаў Кішкам. У 1598 г. 25 дымоў, 15 валок зямлі. Упамінаецца ў судовых дакумэнтах Ашмянскага гарадскога суда ў 1673 г. У 1690 г. маёнтак знаходзіўся ў закладзе ці на ўтрыманьні ў М.Грабскага. У сярэдзіне XIX ст. вёска ў Івейскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. Адносілася да маёнтка Іўе графіні Замойскай, у 1861 г. 85 рэвіскіх душ. Пазьней уваходзіла ў Суботніцкую воласьць. У 1897 г. 38 двароў, 306 жыхароў. У 1909 г. 42 двары, 304 жыхары.

У 1921—1939 гг. у Суботніцкай гміне Валожынскага, з 1926 г. Лідзкага паветаў Наваградзкага ваяводства Польшчы. У 1921 годзе 49 двароў, 274 жыхары.

3 12 кастрычніка 1940 г. вёска (63 двары, 378 жыхароў) у Галімшчынскім сельсавеце Івейскага раёну. 3 чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г. пад нямецай акупацыяй. У 1952 г. арганізаваны калгас імя Я.Коласа. Пазьней увайшла ў склад калгаса «Радзіма». 3 2 сьнежня 1961 г. у Ліпнішкаўскім сельсавеце. У 1970 г. 229 жыхароў. На 1999 год — 43 двароў.

Remove ads

Насельніцтва

  • 1999 год — 95 чалавек

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads