Лютавор (князь)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Лютавор — літоўскі князь, бацька Віценя (паводле Раўданскага рукапісу), вялікакняскі намесьнік у Полацку ад 1264 (або 1265) году.

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Дзеці ...

Імя

Лютвард, Лютверт або Літварт (Liutward, Luitwert, Litwart[1]) — імя германскага паходжаньня[2][3]. Іменная аснова -люд- (-лют-) (імёны ліцьвінаў Людвін, Лютар, Людамонт; германскія імёны Liudwin, Liutar, Ludimunt) паходзіць ад гоцкага і бургундзкага liuþs, leuda 'люд, людзі'[4], а аснова -вард- (-варт-) (імёны ліцьвінаў Дакварда, Эварт, Явар; германскія імёны Dagward, Ewart, Jovard) — ад германскага ward 'ахоўнік'[3]. Такім парадкам, імя Лютавор азначае «ахоўнік народу»[3].

Таксама чысты адпаведнік сярод германскіх імёнаў мае імя сына Лютавора Віценя (Witin, Wittenus). Яўна германскімі таксама ёсьць імёны бацькі Лютавора Дармунімунда і ўнукаў Гвазэлюта і Войны. Аповед аб дынастыі Лютавора ў Раўданскім рукапісе ёсьць яскравым сьведчаньнем пра германскае паходжаньне літоўскіх князёў і шляхты[5].

Праз памылку шрыфту ў выданьні хронікі Дусбурга XVII стагодзьдзя імя князя было напісана як Pucuwerus (у іншым сьпісе — Lutuwerus): у 1291 годзе «Lutuwerus rex Lethowie» (Лютувер, гаспадар Літвы) паслаў войска на чале з сваім сынам Віценем на Бжэсьць-Куяўскую зямлю Польшчы. Афіцыйная навука прызнае існаваньне князя «Пукувера» (або, утроп за Юзэфам Пузынам, атаясамлівае «Пукувера» з Будзівідам), хаця Раўданскі рукапіс праясьняе, што сапраўды існаваў князь Лютавор (то бо, напісаньне Lutuwerus у сьпісе хронікі Дусбурга слушнае).

Remove ads

Жыцьцяпіс

Паводле апавяданьня Раўданскага рукапісу, Лютавор быў сынам літоўскага князя Дармунімунда і сядзібаю меў Эйраголу на рацэ Дубісе, адкуль хадзіў у мора (быў «морскім ваяром») і кіраваў сваімі валоданьнямі ў Жамойці. У Эйраголе ў 1232 годзе нарадзіўся сын Лютавора Віцень. Лютавор разбудаваў «старажытную» Эйраголу ў 1262 годзе. На сойме ВКЛ 1264 году літоўскія паны даслалі Лютавора заняць Полацак, дзе ён зрабіўся вялікакняскім намесьнікам. Паводле Тэадора Нарбута, Лютавор памёр у 1291 годзе[6].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads