Ляды (Дубровенскі раён)
вёска ў Дубровенскім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ляды́[2] — вёска ў Беларусі, на рацэ Мярэі. Уваходзіць у склад Валяўкоўскага сельсавету Дубровенскага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 486 чалавек. Знаходзяцца за 29 км на ўсход ад Дуброўна, за 140 км ад Віцебску.
Ляды — даўняе мястэчка гістарычнай Аршаншчыны (частка Віцебшчыны). Сярод мясцовых славутасьцяў вылучалася драўляная царква Покрыва Багародзіцы ў стылі барока, помнік архітэктуры XVIII ст.
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Упершыню Ляды ўпамінаюцца ў XVI стагодзьдзі, калі яны ўваходзілі ў склад Аршанскага павету Віцебскага ваяводзтва. Пад 1607 годам Ляды значацца як сяло, улададаньне Яна сына Яна Глябовіча.[3] У сярэдзіне XVII стагодзьдзя мясцовасьць перайшла ў валоданьне Сапегаў.[4]
У 1672 годзе Ляды атрымалі статус мястэчка, у гэты час яны ўваходзілі ў склад Дубровенскага графства. На 1738 год тут было 23 дымы, штогод адбываліся 2 кірмашы — на Сёмуху і Пакроў. У 1745 годзе ў мястэчку збудавалі царкву Покрыва Багародзіцы, у 1799 годзе — царкву Яна Багаслова.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай 28 траўня 1772 году быў скасаваны Аршанскі павет і Ляды апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Аршанскай правінцыі Магілёўскай губэрні. З 22 сакавіка 1777 году па 1 сьнежня 1796 год у Бабінавіцкім павеце Магілёўскай губэрні (Магілёўскае намесьніцтва з 10 студзеня 1778 году па 31 сьнежня 1796 год). З 1 сьнежня 1796 году па 27 лютага 1802 год Беларуская губэрня Аршанскі павет. З 27 лютага 1802 году ў Бабінавіцкім павеце Магілёўскай губэрні. У 1840 годзе Бабінавіцкі павет далучылі да Аршанскага павету.
Ангельскі падарожнік Робэрт Джонстан адзначаў у дзёньніку сваёй вандроўкі Расейскай імпэрыяй, выдадзеным у 1815 годзе, што ад Лядаў пачынаецца «старажытная Літва»[5], а мясцовых сялянаў ён апісваў як «карэнных літоўцаў»[6].
26 сьнежня 1861 года казённае мястэчка Горкі перавялі ў стан павятовага горада і ўтварылі з частак Аршанскага, Магілёўскага і скасаванага Копыскага паветаў Горацкі павет. Ляды ўвайшлі ў склад Холбнянскай воласьці Горацкага павету.[7]
Ляды — уладаньне князя Пацёмкіна ў 1783 годзе.[8] З 1792 году ў валоданьні Любамірскіх.
Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у Лядах было 599 дамоў, дзеялі 4 царквы, 2 багадзельні і 8 юдэйскіх малітоўных школаў, працавалі расейская царкоўнапрыходзкая школа, паштова-тэлеграфная станцыя, 2 гарбарні, 2 крупадзёркі, 3 маслабойні, 11 кузьняў, 4 пенькатрапальні, 3 ільнопрадзільні, вадзяны млын, 82 гандлёвыя і 2 піўныя крамы, шынок і 2 заезныя двары, штогод праводзіліся 2 кірмашы, Ляднянская паштова-тэлеграфная кантора з 1885 году па 1917 год і друкарня ў пачатаку 20 стагодзьдзя.[9][10]
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Ляды абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У сакавіку 1924 годзе Ляды вярнулі БССР, дзе яны 26 жніўня 1924 сталі цэнтрам Ляднянскага раёну Аршанскай акругі (з 26 ліпеня 1930 - БССР).[11] На 1925 год у мястэчку было 689 гаспадарак. 14 ліпеня 1931 годзе Ляднянскі раён злучылі з Дубровенскім раёнам. З 20 лютага 1938 году ў Віцебскай вобласьці. Ляды мелі афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу з 27 верасьня 1938 да 1954 году.[12][13]
У Другую сусьветную вайну з 18 ліпеня 1941 году да 8 кастрычніка 1943 году Ляды знаходзіліся пад акупацыяй Трэцяга Райху. У мястэчка ўвайсьці мог кожны, але выйсьці толькі з пропускам камэндатуры. Габрэям прапускаў не давалі. У лютым 1942 году немцы зладзілі гета ў парку вакол школы з плотам і назіральнымі вышкамі. У ім людзі паміралі ад катаваньняў, голаду і хвароб. 2 красавіка 1942 году ў першы дзень Пэсаху, рэшту ацалелых габрэяў падвялі да супрацьтанкавага рову на правым беразе Мярэі й пастралялі ўсіх. У 1966 годзе сваякі загінуўшых паставілі помнік на месцы дзе нацысты закатавалі 1200—2000 габрэяў.[14][15][16]
10 сакавіка 1954 году Сазонаўскі сельсавет пераназвалі ў Ляднянскі сельсавет з цэнтрам у вёсцы Ляды Дубровенскага раёна Віцебскай вобласьці. 16 верасьня 1960 году яшчэ раз пераназвалі ў Валяўкоўскі сельсавет з цэнтрам у вёсцы Валяўкі. У 1985 годзе цэнтар сельсавету перамясьцілі ў вёску Арловічы.[17]
На 1963 год у Лядах было 229 двароў, на 1975 год — 275, на 1999 год — 287. У 2000-я гады паселішча атрымала афіцыйны статус «аграгарадку».
- Мястэчка на старых здымках
- Царква-мураўёўка, 1920 г.
- Царква Покрыва Багародзіцы (?), 1930 г.
- Вялікая Прабойная вуліца, 1930 г.
- Вялікая Прабойная вуліца, 1930 г.
- Канторскі завулак, 1930 г.
- Вуліца мястэчка, 1930 г.
- Пошта, 1930 г.
- Пахавальня Шнэерсона, 1930 г.
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія
- XIX стагодзьдзе: 1857 год — 2202 чал. , зь іх 504 праваслаўных, 1698 юдэяў[18]. 1884 — 2741 чал.[19]; 1897 — 4 483 чал. (2 075 муж. і 2 408 жан.), зь іх 720 праваслаўных і 3763 юдэяў.[20]
- XX стагодзьдзе: 1925 — 3747 чал.; 1963 — 781 чал.; 1972 — 735 чал.; 1999 — 707 чал.[21]
- XXI стагодзьдзе: 2010 — 486 чал.
Інфраструктура
У Лядах працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, дом культуры, бібліятэка, пошта.
Remove ads
Турыстычная інфармацыя
Славутасьці
- Гарадзішча пэрыяду раньняга жалезнага веку ва ўрочышчы Гарадзец, на паўночнай ускраіне Лядаў. Гарадзішча мае авальную форму памерам 40 мэтраў на 30 мэтраў, акружана валам вышынёй 3—6 мэтраў і шырынёй каля асновы 10—11 мэтраў, а па грэбні 6—7 мэтраў. Стромкасьць схілаў каля 70 градусаў. Раскопкі не праводзіліся. У 1972 гаду Уладзімер Ісаенка абсьледаваў археалягічны помнік.[22]
- Братэрская магіла жаўнераў. Пахаваны 142 жаўнеры, якія загінулі ў 1943 гаду. У 1956 гаду пастаўлены помнік — скульптура жаўнера.[23]
- Могілкі юдэйскія
Страчаная спадчына
- Пахавальня Шнэерсона
- Сынагога[18][24]
- Царква Покрыва Багародзіцы (1745). У сярэдзіне XIX стагодзьдзя к царкве былі прыпісаны: мястэчка Ляды (347 прыхаджан) і вёска Александрыя (31 прыхаджанін); засьценкі Аляксейкі (54 прыхаджаніна) і Сазонаўка (132 прыхаджаніна).[18]
- Царква Сьвятога Апостала Яна Багаслова (1799)
- Царква Сьвятога Духа (1829). У сярэдзіне XIX стагодзьдзя к царкве былі прыпісаны: мястэчка Ляды (257 прыхаджан) і вёскі — Александрыя (19 прыхаджан), Котаўшчына (85 прыхаджан), Кліменкі (90 прыхаджан), Кроцікі (76 прыхаджан), Страхі (105 прыхаджан) і засьценак Аляксейкі (67 прыхаджан).[18]
- Царква Сьвятых Казьмы і Дзям’яна (1840)
Галерэя
- Краявіды Лядаў
- Вуліца
- Вуліца
- Помнік загіблым у вайне 1812 году
Асобы
- Сяргей Заранка (*6 кастрычніка [ст. ст. 24 верасьня] 1818, Ляды — †1 студзеня [ст. ст. 20 сьнежня] 1871, Масква, Расейская імпэрыя) — мастак у жанрах: інтэр’ер, партрэт, абраз; прафэсар.
- Александар-Зіскінд Рабіновіч (*1854, Ляды — †1945 Тэль-Авіў) — габрэйскі пісьменьнік.[25][26]
- Рубэн Брайнін(en) (* 16 сакавіка 1862, Ляды – † 30 лістапада 1939, Нью-Ёрк) — жыдоўскі публіцыст, літаратурны крытык.[27]
- Ёсель (Язэп) Гіноўкер (* 1875, Ляды – †31.10.1944 Кільмезь, Кіраўская вобласьць, Расея) – заснавальнік у 1906 годзе кандытарскай фабрыкі Гіноўкер і К°, якая ўвайшла ў склад сучаснай кандытарскай кампаніі Kalev у Таліне.[28]
- Сямён Мірэр (*1904 — †1990) — пісьменьнік-фальклярыст, зьбіральнік вуснай народнай творчасьці.
- Дойвбер Левін (*24 кастрычніка [ст. ст. 11 кастрычніка] 1904, Ляды — †17 сьнежня 1941, Погосьце(ru), Ленінградзкая вобласьць) — пісьменьнік, сцэнарыст.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads