Мадзейка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Мадзейка (Мадзека), Мядзейка (Медзіка, Мэдыка), Мацейка — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Мадака або Меціка, пазьней Мэдэка, Матыка або Матэк (Madacho, Methiko[1], Mädecke[2], Maticke, Matteck) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова мад- (мед-, мат-) (імёны ліцьвінаў Матывік, Медвін, Матар; германскія імёны Mathwig, Medwinus, Matter) паходзіць ад гоцкага maþa 'добры, пачэсны'[4].

У Прусіі бытавала імя Медэка (Медыка, Матэйка): Medeke (1335 год)[5], Medike (1409 год)[6], Matteyke (1412 год)[6]. У 1627 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся Christophorus Madeika, Olecensis Borussus, у 1639 годзе — Martinus Madeyka, Liccensis Borussus, у 1642 годзе — Casparus Madeika, Newhofio Prussus[7]. Апроч таго, у Прусіі адзначалася прозьвішча Madicke[8].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Mateyco (Хроніка Віганда)[9]; осмъ чоловековъ въ Ошменскои волости… Мядеико (7 лістапада 1442 году)[10]; пустовщын в Троцком повете у Высокодворскои волости на имя Медиковщины (31 сьнежня 1514 году)[11]; люди, пять служобъ, седять на земли Кгиръминовъскои у Якгилишъках на имя Яцъка а Бертоша Матеиковичов (1532 год)[12]; село Мадейковичи (1554 год)[13]; Бенъко а Станъ Медиковичы (22 красавіка 1564 году)[14]; Вонецъ Медейковичъ (10 лютага 1565 году)[15]; Родъ Медиковъ[16], Янъ Мадейка Матеевичь[17] (1567 год); з роду Медиков з Шатин (15 верасьня 1568 году)[18]; Gryg Medykowicz (2 жніўня 1597 году)[19]; Ród Medyków w Szatyjach (1690 год)[20]; Maciey Macieykiewicz (каля 1700—1702 гадоў)[21]; Medyki… Miedziki… Medykie… Macieyki (1744 год)[22].

Remove ads

Носьбіты

Мадзекі — парафіяне касьцёла ў Забелі (Полацкі дэканат) на 1798 год[24].

Мядзейкі (Miedziejka) — прыгонныя зь вёскі Барова (Ашмянскі павет), якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[25].

Матэйкі (Matejka, Mateyka) гербу Помян і Матыкі (Matyk, Mattyk) — літоўскія шляхецкія роды зь Вільні[26].

Мэдыкевіч (Medykiewicz) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[27].

На 1906 год існаваў маёнтак Мацікі ў Дрысенскім павеце Віцебскай губэрні[28].

На гістарычнай Ваўкавышчыне існуе вёска Мадзейкі, на гістарычнай АшмяншчынеМедзікі.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads