Медзікі

вёска ў Іўеўскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ме́дзікі[1] — вёска ў Беларусі, каля ракі Падакупкі. Уваходзяць у склад Трабскага сельсавету Івейскага раёну Гарадзенскай вобласьці.

Хуткія факты
Remove ads

Назва

Мадака, пазьней Мэдэка (Madacho, Mädecke[2]) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова мад- (мед-, мат-) (імёны ліцьвінаў Матывік, Медвін, Матар; германскія імёны Mathwig, Medwinus, Matter) паходзіць ад гоцкага maþa 'добры, пачэсны'[4].

Гісторыя

У другой палове XVIII ст. вёска ў Ашмянскім павеце Віленскага ваяводзтва. Адносілася да маёнтку Сурвілішкі (у 1774 г. уласнасьць Ю. Стыпалкоўскага, пісара Лідзкага павету). 3 1802 г. у складзе маёнтку перайшла ва ўладаньне А. Колышкі, земскага віленскага. Затым належала Земскім, Паплаўскім, Дмахоўскім.

У сярэдзіне XIX ст. у Жамыслаўскай воласьці Ашмянскага павету. У 1861 г. 65 рэвіскіх душ, у складзе маёнтку Сурвілішкі Дмахоўскіх. У 1897 г. у Трабскай воласьці, 32 двары, 181 жыхар. У 1905 г. у вёсцы 158 жыхароў, 210 дзесяцін зямлі, у аднайменным засьценку 21 жыхар, 17 дзесяцін зямлі. У 1909 г. у вёсцы 29 двароў, 159 жыхароў, у засьценку 4 двары, 19 жыхароў.

У 1921—1939 гг. у Трабскай гміне Валожынскага павету Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1921 г. 31 двор, 150 жыхароў.

3 12 кастрычніка 1940 году вёска (35 двароў, 190 жыхароў) у Чэневіцкім сельсавеце Юрацішкаўскага раёну. З 26 чэрвеня 1941 году да 8 ліпеня 1944 году пад нямецкай акупацыяй. У 1949 г. створаны калгас «Працаўнік». З 2 сьнежня 1959 году ў Трабскім сельсавеце. 3 20 студзеня 1960 году ў Івейскім раёне. 3 1960 г. у саўгасе «Трабы». У 1970 г. 61 жыхар. Потым у складзе аграфірмы-калгасу «Трабы».

Remove ads

Насельніцтва

  • 1999 год — 12 чалавек, 5 двароў
  • 2009 год — 8 чалавек[5]

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads