Маклішча
вёска ў Хвойніцкім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Маклі́шча[b] — вёска ў Беларусі. Уваходзіць у склад Алексіцкага сельсавету Хвойніцкага раёну Гомельскай вобласьці.
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае


На Генэральнай мапе «Беларускія землі ў канцы XVIII ст.» другога тому Вялікага гістарычнага атлясу Беларусі, складзенай на падставе зьвестак пярэдадня першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 г.), паказана і вёска Маклішча[4]. У матэрыяле Генэральнай візытацыі Старчаўскай (Старчыцкай) Раства-Багародзіцкай уніяцкай царквы Мазырскага дэканату, праведзенай а. Эліяшам (Ільлёй) Бародзічам, протанатарыем апостальскім дыяцэзіі Пінскай і Тураўскай, датаванай 8-м днём лютага 1778 году, засьведчана, што ў вёсцы Маклішча пана Багуслава Аскеркі, харунжага мазырскага, налічвалася 10 двароў[5]. У справе аб дваранстве роду Аскеркаў прыведзены зьмест тэстамэнту 1782 году пана Багуслава сваім сынам Леапольду Юзафу, Фларэнціну, Станіславу і Міхалу. Згодна зь ім, Маклішча мусіла дастацца Міхалу[6].
Тады вёска належала да Мазырскага павету Менскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага.
Расейская імпэрыя
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Маклішча апынулася ў межах Рэчыцкай акругі Чарнігаўскага намесьніцтва (губэрні), з 1796 годзе ў складзе тэрытарыяльна ўпарадкаванага Рэчыцкага павету Маларасейскай, а з 29 жніўня 1797 года Менскай губэрні Расейскай імпэрыі[7]. У дакумэнце пад назвай «Камеральное описание пришедшей от Минской и Волынской губернии к Черниговскому наместничеству части и устроенной в ней Речицкой округи» 1796 году, які складзены паводле расейскай рэвізіі 1795 года, паведамляецца, што «Михайле Оскирке порутчику польскому…» належалі «двор Михалёв, деревня Моклище, село Старч, деревня Мутижер»[8].
У шляхецкай рэвізіі 1811 года пацьверджана і дададзена: пан Міхал Аскерка і яго сыны Альбін, Вікенці, Ян Антоні, Эразм былі ўладальнікамі двара Міхалёў, паселішчаў Маклішча, Старч, Муціжар, у якіх разам налічвалася 130 душ падданых мужчынскага полу[9].
На 1850 год у Маклішчы было 29 двароў, 85 жыхароў[1]. У «Списках населённых мест Минской губернии по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении и народонаселении [Дело]: 1857 г.» засьведчана, што 136 жыхароў абодвух полаў вёскі Маклішча зьяўляліся прыхаджанамі Хобненскай царквы сьв. Іаана Багаслова[10].
У парэформавы пэрыяд Маклішча адміністрацыйна належала да Юравіцкай воласьці. На пачатак 1870 года паведамляецца пра 40 мужчын-гаспадароў зь ліку сялянаў-уласьнікаў, прыпісаных да Маклішчаўскага сельскага таварыства, і 1 аднадворца, прыпісанага да воласьці[11]. Згодна са зьвесткамі на 1876 і 1879 гады, жыхары Маклішча у большасьці былі ўжо прыхаджанамі Алексіцкай Сьвята-Мікалаеўскай царквы[12].
Паводле перапісу 1897 года, у Маклішчы налічвалася 26 двароў з 225 жыхарамі, існаваў хлебазапасны магазын[1]. На 1909 год у вёсцы — 45 двароў, 245 жыхароў[13].
Найноўшы час
9 лютага 1918 года, яшчэ да падпісаньня Берасьцейскага міру з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямеччына перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Маклішча ў складзе Юравіцкай воласьці Рэчыцкага павету, аднак, апынулася ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 траўня тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гэтмана Паўла Скарападзкага[14].
1 студзеня 1919 года, згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі, Юравіцкая воласьць увайшла ў склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, аднак 16 студзеня разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі была далучаная да РСФСР.
Пасьля другога ўзбуйненьня БССР, з 8 сьнежня 1926 года Маклішча — цэнтр сельсавету ў складзе Юравіцкага раёну Рэчыцкай, з 9 чэрвеня 1927 года Гомельскай акругі. 10 лістапада 1927 года сельсавет скасаваны, а тэрыторыя далучана да Алексіцкага сельсавету. На 1930 год у вёсцы было 65 двароў з 342 жыхарамі. У 1931 годзе арганізаваны калгас[1]. З 20 лютага 1938 года — у Палескай вобласьці з цэнтрам у Мазыры.
Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны ў вёсцы Маклішча налічвалася 46 двароў, 156 жыхароў. У чэрвені 1943 года карнікі з баявой групы Вальтэра Шымана спалілі вёску[15]. 8 вяскоўцаў загінулі ў вёсцы пад акупацыяй, 38 чалавек — на франтах[16].
З 8 студзеня 1954 года Маклішча — у Гомельскай вобласьці. Паводле перапісу 1959 года тут было 230 жыхароў. Вёска — у складзе калгасу «Ленінскі шлях» з цэнтральнай сядзібай у Глінішчы[1].
Remove ads
Насельніцтва
- 2021 год — 2 гаспадаркі, 4 жыхары[17].
Заўвагі
- Не з XIX ст., як пісаў С. В. Марцэлеў[1].
- Толькі гэтая форма назвы ўжывалася заўсёды маклішчанамі і жыхарамі навакольных вёсак. Форму Мóклішча стварыў, як выглядае, выключна зь меркаваньняў этымалёгіі ды ў спалучэньні з ўласным жаданьнем і ўяўленьнямі, Я. Н. Рапановіч[2]. Яе запазычылі аўтары-укладальнікі нарматыўнага даведніка[3]. І ў польскай форме Mokliszcze, і ў расейскай форме Моклище націск на першы склад ня мог перамясьціцца, бо абедзьве тыя формы залежныя ад беларускай традыцыі.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads