Мала
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мала, Мал (Маль) — мужчынскае імя.
Паходжаньне
Мала (Malo) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова мал- паходзіць ад гоцкага malan 'малоць' або ад гоцкага mathl, стараісьляндзкага mal 'рада'[2][a]. Сярод ліцьвінаў бытавалі імёны Малейка (Маліка), Мальвід, Малгуд. Адзначаліся германскія імёны Malicho, Malwida, Maalgodus.
У Прусіі бытавалі імёны: Maleyke[b] (1418 год), Malin[c][6]. У ваколіцах Мэмэлю існавала вёска Raubsch Malboth[d][8].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: у Мала (XIII ст.)[9]; в Дорсунишском повете шестьдесят чоловеков… а Спявона Маловича (26 студзеня 1516 году)[10]; в Рудоминскои волости людеи… Сташка Малевича (2 кастрычніка 1516 году)[11]; люди Городенского повета… Демяна Малевича (18 верасьня 1517 году)[12]; Iakim Małowicz (1552 год)[13]; земяне… с повету Каменъца Подольского Василей Маловичъ Снятовъский (20 лістапада 1564 году)[14][e].
Remove ads
Носьбіты
- Мал († каля 946) — князь племя драўлянаў
- Мал — жыхар Ноўгараду, які ўпамінаецца ў XIII стагодзьдзі[9]
Малевічы — літоўскі шляхецкі род[18].
Малевіч (Malewicz) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[15].
Заўвагі
- Польска-летувіская аўтарка Юстына Вальковяк прызнае брак адэкватнага тлумачэньня іменнай асновы -мал- зь летувіскай мовы[3]
- Адзначалася старажытнае германскае імя Malicho[1]
- Адзначалася старажытнае германскае імя Malboto[7]
- Таксама:
- Малень (адзначалася германскае імя Malin[4][5]): Маленівіч (Maleniwicz) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[15];
- Малюш: Нарбутъ Малюшевичъ (1528 год)[16];
- Мальвіла (адзначалася старажытнае германскае імя Maeltvili[1]): Ільдэфонс Ёсіфавіч Мальвіла (Мольвило) — ковенскі мешчанін, які меў у валоданьні зямлю на 1882 год[17], Мальвілы — літоўскі шляхецкі род[18];
- Малят (адзначалася германскае імя Malot[4][5], у гістарычным германскім арэале адзначалася імя Meliot, Meliat[19]): на 1913 год існавала мясцовасьць Малятышкі (Malatyszki) у Немянчынскай парафіі[20];
- Малер: Малеревичи[21], Воитъко Малеревичъ[22] (1528 год);
- Мальмін (адзначалася германскае імя Malman[23]): Jakub Malminowicz (9 лютага 1785 году)[24]
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads