Малейка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Малейка (Маліка, Малека, Малік) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Маліка (Malicho) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова мал- (імёны ліцьвінаў Мальвід, Маўкольд, Малгуд; германскія імёны Malwida, Maalgaudus, Maalgodus) паходзіць ад гоцкага malan 'малоць' або ад гоцкага mathl, стараісьляндзкага mal 'рада'[2].

У Прусіі бытавалі прозьвішчы Maleika[3] (у тым ліку ў ваколіцах Мэмэлю[4]) і Maleike[5].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Ян Малик (1537—1538 гады)[6]; Миколаи Нарбутович Малик, боярин василишъскии (5 траўня 1537 году)[7]; лесничий его милости берштенъский… держать под собою люди и земли близкость его… а Маликовъщину (30 сакавіка 1546 году)[8]; Marcin Malika (6 студзеня 1700 году)[9]; Jakuba Maleyki… pani Elżbiety Kazimierzowey Maleykowey, bywszey pisarzowey Filipowskiey… taż pani Maleykowa (2 верасьня 1762 году)[10]; wsie Maliki (1782—1783 гады)[11]; Marianna Małejko (1798 год)[12]; Jakub Malikiewicz (1799 год)[13]; Paraskowia Malejkiewicz (1842 год)[14].

Remove ads

Носьбіты

Малейка (Malejko, Maleyko), Малякевіч (Malekiewicz) і Малік (Malik) — прозьвішчы, зафіксаваныя ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[15].

У 1690 годзе ўпаміналася мясцовасьць Малейкавічы ў Жамойцкім старостве[16].

На 1904 год існавалі вёска і сядзіба Малейкава ў Красьнянскім павеце Смаленскай губэрні[17].

На 1906 год існавала вёска Малікі ў Рэжыцкім павеце Віцебскай губэрні[18].

На гістарычнай Лідчыне існуе вёска Малэйкаўшчына.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads