Мантыгайла
(XV ст.) староста вількамірскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мантыгайла — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, староста вількамірскі ў 1433—1434 гадох.
Вотчынныя ўладаньні, відаць, знаходзіліся каля Кернава або Вількаміру[2].
Remove ads
Імя
Мантыгель (Montigel) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Жыгімонт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sigimunt) паходзіць ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[4] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[5], а аснова -гайл- (-гал-, -гел-) (імёны ліцьвінаў Гельвіх, Відзігайла, Інгела; германскія імёны Geilwich, Widigail, Ingeila) — ад гоцкага і бургундзкага gails 'жвавы, свавольны, ганарысты'[6]. Такім парадкам, імя Монтгайла азначае «жвавая гарлівасьць»[7] (тое ж, што і імя Галімонт).
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Montigaylo (18 студзеня 1401 году)[8]; Montigal Wylkomiriensis tenutariorum [sigilla] (20 студзеня 1433 году)[9]; Montigal Wilkomiriensis [capitanei] (27 лютага 1434 году)[10]; Montegal (1 кастрычніка 1441 году)[11]; Монътикгаилу Урдовичу десеть чоловеков (7 лістапада 1442 году)[12].
Remove ads
Біяграфія
Зь літоўскага баярскага роду. У 1433 годзе выкарыстоўваў пячаць з гербам «Тапор», але ў 1434 годзе — зусім іншы знак[13].
Упершыню ўпамінаецца ў акце Віленска-Радамскай уніі 1401 году. Наступны раз упамінаецца ў Троцкай умове з Польшчай 1433 году.
Відаць, менавіта яго ў 1441 годзе вялікі князь Казімер даслаў на перамовы з узбунтаванымі жамойтамі. Магчыма, упамінацца ў сярэдзіне XV стагодзьдзя, калі Мантыгайла Урдавіч атрымаў людзей у Кернаве[2].
Remove ads
Мова і культура
Да акту Троцкай уніі (1433 год) прывесіў пячаць з рускім надпісам[14]:
ПЕЧАТЬ МОН…
Да акту Гарадзенскай умовы (1434 год) прывесіў пячаць з лацінамоўным гатычным надпісам[15]:
+ S • MONTIGAL • ad
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads