Мандзейка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Мандзейка (Мундзейка), Манцейка (Монцека, Монтка) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Мундзіка або Мондзік (Mundicho, Mondicus[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Жыгімонт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sigimunt) паходзіць ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[3] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[4].

Германскі характар літоўскіх імёнаў з асновай -монт- (-мант-) — як і запазычаньне самой асновы з германскіх моваў — сьцьвердзілі францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн[5] і амэрыканскі лінгвіст Альфрэд Зэн[6].

У Прусіі бытавала імя Монтыка (Монтэка, Мантыка): Monteko / Montike / Montke / Mantiko / Monteke / Hanns Monticke (1348, 1360, 1393, 1407 і 1443 гады)[7][8].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: в Оболцох чотырнадъцать чоловеков… Монътеико (1440—1492 гады)[9]; чоловекъ, на имя Мондеико и з братомъ, з Кгирдемъ (19 лістапада 1449 году)[10]; село Мондейковичи (1554 год)[11]; стрельцы Бирштаньские… Мисюлю Мондейковичу (1557—1558 гады)[12]; человековъ тяглыхъ… Сенка Мандейковича (1558 год)[13]; з села Монтековъ[14], Янъ Монтковичъ[15] (1567 год); Ian Mondeykowicz (17 сакавіка 1573 году)[16]; Ligieyko Mondeykowicz (14 ліпеня 1578 году)[17]; Boris, Gryg, Tomasz a Mondeyko Jankowiczy (1 чэрвеня 1584 году)[18]; Даниелъ Монткевич… Даниеля Монткевича (10 сьнежня 1631 году)[19]; Elżbieta Mundejko (1803 год)[20].

Remove ads

Носьбіты

У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпамінаўся маёнтак Монцекі (Монтеки)[23].

На гістарычнай Упіччыне існуе вёска Мандзейкі, у гістарычнай ПрусііМонткі (Манткі).

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads